Геаметрыя

8 клас Перегляди: 1519
Купити
Геометрія. Навчальний посібник для 8 класу загальноосвітніх установ з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2011
• Сторінок: 166
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Дадзены вучэбны дапаможнік прызначаны для далейшага вывучэння сістэматычнага курса геаметрыі, што было распачата ў папярэднім класе. У першым раздзеле разглядаецца паняцце многавугольніка, вывучаюцца ўласцівасці паралелаграма, прамавугольніка, квадрата, ромба і трапецыі, даказваюцца прыметы гэтых фігур. Акрамя таго, разглядаецца тэарэма Фалеса, уводзяцца паняцці сярэдняй лініі трохвугольніка і трапецыі, даказваюцца іх прыметы.

Вучэбны матэрыял другога раздзела прысвечаны пытанням, якія звязаны з паняццем плошчы многавугольніка. Тут уводзяцца паняцці плошчы прамавугольніка, паралелаграма, трохвугольніка, трапецыі і дадзены вывад формул для вылічэння плошчаў гэтых фігур, даказваецца тэарэма Піфагора і тэарэма, адваротная ёй.

У трэцім раздзеле вучэбнага дапаможніка падаецца матэрыял, звязаны з паняццем падобнасці фігур. Выкладаюцца ўласцівасці падобных трохвугольнікаў, даказваюцца тэарэма аб адносінах плошчаў падобных трохвугольнікаў, прыметы падобнасці трохвугольнікаў, разглядаецца пытанне аб суадносінах паміж старанамі і вугламі прамавугольнага трохвугольніка.

Пры выкладанні тэарэтычнага матэрыялу і пабудаванні сістэмы задач у вучэбным дапаможніку з вялікай увагай разгледжаны плоскія геаметрычныя фігуры ў кантэксце мнагаграннікаў. Такі падход развівае навыкі распазнання ўласцівасцей плоскіх фігур, размешчаных у розных гранях прамавугольнага паралелепіпеда, прамой прызмы і піраміды. Сістэма графічных мадэлей і геаметрычнай графікі, дадзеная ў вучэбным дапаможніку, будзе садзейнічаць развіццю навыкаў мысленнага мадэліравання і чытання графічных мадэлей.

 

pdf.png pick_geometriya_be_8_shlikov.pdf
Дата 13.04.2017 11:51:00 Размер файла 11 MB Завантажити 4

Схожі матеріали (за тегом)