Гісторыя Беларусі

8 клас Перегляди: 2045
Купити
Історія Білорусі. Навчальний посібник для 8 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2010
• Сторінок: 191
• Формат файлу: pdf

 

Паважаныя вучні!

 

Вы ўжо ведаеце, што беларускія землі з XIII ст. знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У сярэдзіне XVI ст. яны апынуліся ў новай дзяржаве — Рэчы Паспалітай, якая праіснавала да канца XVIII ст.

Гэта складаны і далёка не адназначны перыяд айчыннай гісторыі. Спадзяёмся, што вучэбны дапаможнік дасць вам магчымасць сфарміраваць цэласнае ўяўленне пра эпоху другой паловы XVI — канца XVIII ст., асэнсаваць гісторыю беларускіх зямель як гісторыю свайго народа.

Вы пазнаёміцеся з гістарычнымі і царкоўнымі дзеячамі, выдатнымі палкаводцамі, пісьменнікамі, асветнікамі, якія вызначалі гістарычны лёс беларусаў.

Гісторыя Беларусі другой паловы XVI — канца XVIII ст. цесна звязана з гісторыяй Польшчы, Літвы, Расіі. Таму вам неабходна будзе ўспамінаць падзеі сусветнай гісторыі.

Будзем вельмі рады, калі вучэбны дапаможнік стане той кнігай, якая пашырыць вашы веды па айчыннай гісторыі, дасць магчымасць добра ведаць яе, ганарыцца спадчынай беларускага народа.

Прапанаваны дапаможнік падзяляецца на тры раздзелы. Кожны раздзел, у сваю чаргу, падзяляецца на параграфы. Параграфы складаюцца з пунктаў і абазначаны лічбамі.

У канцы тэксту сустракаецца рубрыка «Матэрыялы гістарычных і літаратурных крыніц», якая ўключае розныя крыніцы ведаў аб нашым мінулым. Адносіцца да іхтрэба крытычна, паколькі яны часам адлюстроўваюць думку толькі аднаго чалавека, а яна можа быць памылковай. Сапраўдныя гістарычныя звесткі, якія не выклікаюць пярэчанняў, змяшчаюцца ў рубрыках «Гістарычная асоба», «Гістарычная даведка» і носяць аб’ектыўны характар.

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi_be_8_bilozorovitch.pdf
Дата 10.04.2017 15:39:00 Размер файла 16 MB Завантажити 36

Схожі матеріали (за тегом)