Фізіка

8 клас Перегляди: 1570
Купити
Фізика. Підручник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2015
• Сторінок: 183
• Формат файлу: pdf

 

Матэрыял, прапанаваны ў падручніку, пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, паняццямі і велічынямі, з найбольш важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыцця.

Аднак, каб рашаць практычныя задачы, граматна тлумачыць усё тое, што адбываецца ў навакольным свеце, недастаткова толькі пазнаёміцца з фізічнымі з’явамі і паняццямі. Неабходна зразумець і засвоіць сутнасць фізічных з’яў і паняццяў, асноўныя заканамернасці, якім яны падпарадкоўваюцца. Каб праца з падручнікам была болш плённай, мы хацелі б даць вам некалькі парад.

Прачытайце параграф спачатку бегла, каб зразумець сэнс прачытанага, а потым бярыцеся за яго вывучэнне грунтоўна. Не завучвайце на памяць тэкст параграфа. 3 асаблівай увагай адносьцеся да азначэнняў велічынь, формул, законаў. Яны ў тэксце пазначаны тлустым шрыфтам. Калі формула мае вывад, яго трэба самастойна ўзнавіць у сшытку.

У тэксце параграфа ёсць пытанні. Не пакідайце без адказу ніводнага з іх. Калі на якое-небудзь пытанне вы не змаглі адказаць, вярніцеся яшчэ раз да пачатку параграфа і ўважліва прачытайце тэкст, пасля чаго зноў паспрабуйце адказаць на пытанне. Не пакідайце без увагі нашу просьбу наконт прыкладаў, якія пацвярджаюць тую або іншую з’яву. Запішыце гэтыя прыклады ў сшытак.

Уважліва чытайце апісанні доследаў, пра якія расказваецца ў параграфе. Многія з іх можна паўтарыць дома. Зрабіце гэта, і вы значна лепш пачняце разумець вучэбны матэрыял.

Сур’ёзна стаўцеся да галоўных вывадаў, што змешчаны ў канцы параграфа. Карысна запісаць іх у сшытак і дапоўніць сваімі меркаваннямі, якія непазбежна ўзнікнуць, калі вы засвоілі вучэбны матэрыял.

У канцы параграфа для праверкі разумення матэрыялу прадугледжаны кантрольныя пытанні. Не забывайце аб гэтым і старайцеся даць адказ на кожнае з іх, нават калі для гэтага спатрэбіцца выкарыстаць дадатковую літаратуру ці Інтэрнэт.

 

 

pdf.png pick_fizika_be_8_isachenkova.pdf
Дата 31.03.2017 10:26:00 Размер файла 17 MB Завантажити 2

Схожі матеріали (за тегом)