Фізіка

7 клас Перегляди: 751
Купити
Фізика. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2017
• Сторінок: 168
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сямікласнікі!

 

У гэтым навучальным годзе вам давядзецца ўзысці на першую прыступку навуковай лесвіцы, якая называецца «фізіка». Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з мноствам цікавых з’яў, якія адбываюцца вакол вас, і зможаце растлумачыць, як працуюць розныя машыны і механізмы; чаму тэмпература вады на дне вадаёма ў самы моцны мароз +3—4 градусы; чаму па мабільным тэлефоне і скайпе можна з любога месца пагаварыць з бацькамі і сябрамі.

Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з рознымі вымяральнымі прыборамі, адзінкамі вымярэння, навучыцеся самастойна вымяраць і ацэньваць дакладнасць вымярэнняў. У далейшым гэтыя ўменні спатрэбяцца вам пры вывучэнні не толькі фізікі, але і іншых прадметаў.

Вучэбны дапаможнік складаецца з глаў, а главы — з параграфаў. Кожная глава пачынаецца з ілюстраванай старонкі, на якой прыведзены пытанні, што вывучаюцца ў гэтай главе. У тэксце некаторых параграфаў ёсць пытанні і заданні. Не пакідайце іх без адказу. Уважліва чытайце апісанні доследаў. Многія з іх можна паўтарыць дома. Сур’ёзна стаўцеся да галоўных вывадаў, якія выражаюць асноўнае ў змесце параграфа. Для праверкі разумения матэрыялу ў канцы параграфаў прадугледжаны кантрольныя пытанні. Старайцеся даць адказ на кожнае з іх, нават калі для гэтага спатрэбіцца выкарыстаць дадатковую літаратуру або Інтэрнэт.

Вучэбны дапаможнік змяшчае практычную частку — дамашнія заданні і практыкаванні.

Найболын складаныя задачы і кантрольныя пытанні адзначаны знакам Заданні са знакам (0 прадугледжваюць выкарыстанне
электроннага адукацыйнага рэсурсу «Фізіка. 7 клас» і інтэрактыўных мадэлей, размешчаных на нацыянальным адукацыйным партале http://e-vedy.adu.by.

У канцы некаторых параграфаў змяшчаецца матэрыял для дапытлівых. Ён можа быць вывучаны па жаданні.

У стварэнні вучэбнага дапаможніка прымаў удзел вялікі калектыў спецыялістаў. Шанунце працу і намаганні ўсіх, хто працаваў над кнігай, — беражыце яе!

Жадаем вам творчасці і поспехаў пры вывучэнні фізікі.

 

pdf.png pick_fizika_be_7_isachenkova2.pdf
Дата 13.10.2019 21:47:53 Размер файла 17 MB Завантажити 2

Схожі матеріали (за тегом)