Біялогія

7 клас Перегляди: 1525
Купити
Біологія. Підручник для 7 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2010
• Сторінок: 199
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Вы працягваеце вывучэнне біялогіі — вельмі цікавага і захапляльнага прадмета. У гэтым навучальным годзе вы пазнаёміцеся з бактэрыямі, пратыстамі, грыбамі, лішайнікамі і вышэйшымі раслінамі. I дапаможа вам у гэтым вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках.

Тэкст вучэбнага дапаможніка падзелены на главы і параграфы. 3 дапамогай зместу вы зможаце лёгка арыентавацца ў вучэбным матэрыяле і хутка знаходзіць неабходныя тэмы. Асноўны тэкст параграфа ўключае матэрыял, абавязковы для вывучэння. Словы-тэрміны, якія неабходна запомніць, выдзелены ў тэксце тлустым шрыфтам. Яркія ілюстрацыі дапоўняць звесткі аб вывучаемых у пэўным параграфе арганізмах, іх будове і працэсах жыццядзейнасці. Уважліва разглядайце малюнкі, чытайце подпісы да іх — гэта дапаможа лепш зразумець змест тэксту.

Акрамя асноўнага тэксту, у параграф уключана дадатковая інфармацыя, абазначаная рознымі знакамі.

Пад знакам змешчаны кароткія вывады з прачытанага вамі матэрыялу. Іх не трэба завучваць на памяць. Прачытайце і паспрабуйце пераказаць сваімі словамі.

Пад знакам змешчаны пытанні і заданні па тэме параграфа, якія дапамогуць вам праверыць свае веды і паразважаць над вывучаным матэрыялам.

Пад знакам змешчана дадатковая інфармацыя для цікаўных. Гэта можа быць дадатковы матэрыял, які дапамагае глы-бей зразумець вывучаемую тэму, або проста цікавыя факты.

У канцы вучэбнага дапаможніка размешчаны слоўнік тэрмінаў і паняццяў, які таксама дапаможа ў засваенні матэрыялу.

Жадаем вам поспехаў у вывучэнні біялогіі!

 

pdf.png pick_biologiya_be_7_tihomirov.pdf
Дата 14.03.2017 09:54:00 Размер файла 13 MB Завантажити 9

Схожі матеріали (за тегом)