Геаметрыя

7 клас Перегляди: 1286
Купити
Геометрія. Навчальний посібник для 7 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2011
• Сторінок: 197
• Формат файлу: pdf

 

Паважаныя сябры!

 

Дадзены вучэбны дапаможнік прызначаны для вывучэння школьнага курса геаметрыі. У папярэдніх класах ужо адбылося ваша знаёмства з некаторымі геаметрычнымі фігурамі і іх уласцівасцямі. Зараз вы прадоўжыце вывучэнне ўласцівасцей геаметрычных фігур, што будзе садзейнічаць развіццю лагічнага і прасторавага мыслення, уменняў аналізаваць інфармацыю, выкарыстоўваць атрыманыя звесткі для рашэння задач.

Вывучэнне геаметрыі абумоўлена тым, што геаметрычныя веды знаходзяць прымяненне ў розных галінах дзейнасці чалавека, неабходны пры будаўніцтве і стварэнні мастацкіх твораў. Дэталёвае знаёмства з гэтым прадметам будзе спрыяць болын паспяховаму вывучэнню іншых школьных прадметаў, для разумення якіх неабходны геаметрычная інтуіцыя і навыкі лагічных разважанняў, дапаможа ўбачыць прыгажосць матэматыкі.

У вучэбным дапаможніку вялікая ўвага надаецца ілюстратыўнаму матэрыялу, відарысам геаметрычных фігур як сродку развіцця навыкаў чытання графічных мадэлей і фарміравання паняццяў аб геаметрычных фігурах і іх мадэлях. 3 мэтай развіцця прасторавых уяўленняў сістэматычна разглядаюцца плоскія геаметрычныя фігуры, размешчаныя ў розных плоскасцях.

Замалёўкі геаметрычнай графікі, ілюстратыўны матэрыял вучэбнага дапаможніка дапамогуць вам убачыць эстэтычны патэнцыял прадмета, які шмат у чым з'яўляецца мерай прыгажосці навакольнага асяроддзя, твораў архітэктуры і мастацтва.

Праходзяць стагоддзі, а геаметрыя па-ранейшаму застаецца заканадаўцам моды ў пытаннях гармоніі і прыгажосці. На думку вялікага архітэктара XX ст. Л. Карбюз’е (1887—1965), у аснове мастацкіх уражанняў чалавека ляжыць у першую чаргу геаметрыя. Менавіта яна прыводзіць да матэматычнага парадку і гармоніі сучаснае мастацтва і сучасную думку, «якія рвуцца за межы выпадковага».

 

pdf.png pick_geometriya_be_7_shlikov.pdf
Дата 14.03.2017 09:49:00 Размер файла 10 MB Завантажити 4

Схожі матеріали (за тегом)