Гісторыя Беларусі

7 клас Перегляди: 2312
Купити
Історія Білорусі. Навчальний посібник для 7 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2009
• Сторінок: 159
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сямікласнікі!

 

У гэтым навучальным годзе перад вамі разгорнуцца новыя старонкі мінулага нашай Бацькаўшчыны. Гісторыя беларускага народа надзвычай даўняя і слаўная. Мы можам і павінны ёю ганарыцца. Наша дзяржава — Рэспубліка Беларусь — з высокім узроўнем развіцця гаспадаркі і культуры стала вынікам шматвяковай дзейнасці нашых продкаў, іх таленавітай і самаадданай працы.

У 6-м класе вы пазнаёміліся з вытокамі нашай гісторыі. Вы ўжо ведаеце пра першыя дзяржавы на нашай зямлі — Полацкае і Тураўскае княствы, пра жышіё іх жыхароў, пра барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, пра культурныя дасягненні нашых продкаў. У XII—XIII стст. гэтыя княствы пачалі распадацца на часткі — удзелы, у якіх правілі свае ўласныя князі. У 7-м класе вы будзеце вывучаць перыяд, калі ўсе беларускія землі ўвайшлі ў склад новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага.

У гэтым вам дапаможа кніга, якую вы трымаеце ў руках. Аўтары імкнуліся зрабіць яе пазнавальнай, цікавай, павучальнай. Асноўны гістарычны матэрыял дадзены ў тэкстах параграфаў. Галоўныя даты, гістарычныя паняцці і імёны выдзелены тлустым шрыфтам, другасныя — курсівам. Кожны параграф змяшчае пытанні і заданні, якія накіраваны на тое, каб дапамагчы глыбей зразумець вучэбны матэрыял. Зорачкай (*) адзначаны творчыя заданні.

У канцы параграфаў змешчаны дакументы: урыўкі з летапісаў, заканадаўчыя акты, успаміны сучаснікаў і г. д. Работа з імі пашырыць вашы веды і навучыць аналізаваць, параўноўваць гістарычныя дакументы, рабіць вывады.

Ведаць гісторыю сваёй краіны — гэта значыць ведаць і гісторыю краю, у якім вы пражываеце. 3 гэтай мэтай пасля асобных параграфаў змешчаны заданні краязнаўчага характару. Падвесці вынікі краязнаўчай работы вы зможаце на асобным уроку.

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi_be_7_shtihov.pdf
Дата 14.03.2017 09:45:00 Размер файла 12 MB Завантажити 21

Схожі матеріали (за тегом)