Хімія

7 клас Перегляди: 1297
Купити
Хімія. Підручник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2012
• Сторінок: 222
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Вы распачынаеце сістэматычнае вывучэнне новага школьнага прадмета — хіміі. Але ці з’яўляюцца новымі для вас тэрміны хімія, хімічны? Мабыць, вы яшчэ раней не раз чулі гэтыя словы ад дарослых, па радыё і тэлебачанні, у школе. Гэта сведчыць аб тым, што хімія і ўсё, што з ёй звязана, стала неад’емнай часткай жыппя чалавека, яго штодзённай дзейнасці.

Менавіта аб гэтым болын за 250 гадоў таму гаварыў вялікі рускі вучоны М. В. Ламаносаў: «Шырока распасцірае хімія рукі свае ў справы чалавечыя...» Ужо тады чалавек мог выплаўляць некаторыя металы з руд, атрымліваць шкло, фарфор, фарбы і іншыя матэрыялы. Усё гэта можна было здзейсніць толькі з дапамогай розных хімічных працэсаў, многія з якіх чалавек асвоіў тысячы гадоў таму.

У наш час хімія стала не толькі адной з асноўных навук, не толькі шырокім полем практычнай дзейнасці чалавека, але і проста звычайнай часткай нашага штодзённага жыпця. Мы запальваем газ у газавай пліце, едзем у аўтамабілі, карыстаемся самымі рознымі вырабамі і матэрыяламі, гатуем ежу, ядзім, ходзім, дыхаем, назіраем за ростам раслін. Усе гэтыя дзеянні, якія сталі для нас звычнымі, матэрыялы і з’явы былі б немагчымымі без хімічных рэчываў і хімічных працэсаў.

Мы амаль кожны дзень сутыкаемся з інфармацыяй аб хіміі, аднак тое, аб чым мы даведваемся са сродкаў масавай інфармацыі, часта звязана з дымавымі завесамі вакол хімічных прадпрыемстваў, аварыямі і катастрофамі, якія прыводзяць да забруджвання навакольнага асяроддзя, ядавітымі рэчывамі ў рэках, з агароднінай і садавінай, атручанымі ядахімікатамі. Але ці вінавата ў гэтым хімія? Мабыць, гэтыя непажаданыя падзеі адбываюцца па віне людзей, якія не задумваюцца аб наступствах сваёй дзейнасці для прыроды, аб правільным выкарыстанні хімічных рэчываў і працэсаў? Мабыць, яны не ведаюць уласцівасцей тых або іншых рэчываў, як з адных рэчываў атрымаць другія, не наносячы шкоды навакольнаму асяроддзю, як правільна выкарыстоўваць рэчывы і хімічныя працэсы? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вам дапаможа знайсці цудоўная навука — хімія.

 

pdf.png pick_himiya_be_7_shimanovich.pdf
Дата 11.03.2017 11:53:00 Размер файла 10 MB Завантажити 2

Схожі матеріали (за тегом)