Беларуская літаратура

7 клас Перегляди: 2654
Купити
Білоруська література. Навчальний посібник для 7 класу установ загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2010
• Сторінок: 304
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сямікласнікі!

 

Пачынаючы новы навучальны год, вы ўзыходзіце на яшчэ адну ступеньку ў пазнанні літаратуры, а разам з ёю і ў пазнанні жыцця. Чытанне і вывучэнне мастацкіх твораў — нібы захапляючае падарожжа, поўнае цікавых, часта непрадбачаных, нечаканых сустрэч з незнаёмымі (а часам і знаёмымі) краявідамі, ваколіцамі, а галоўнае — з вельмі рознымі па характары, паводзінах людзьмі. Як і ў самім жыцці, з яго разнастайнымі ўражаннямі, буднямі і святамі, паўсядзённымі клопатамі-турботамі і такімі хвілінамі, калі цябе ахопліваюць высокія, узнёслыя думкі і пачуцці.

Але вывучэнне літаратуры — не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і перажыванні, і напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей. Гэта адначасова і неабходнасць пранікнуць у таямніцы мастацкай творчасці, у сакрэты пісьменніцкага майстэрства, без чаго наша ўяўленне пра літаратуру будзе няпоўным, неглыбокім, павярхоўным.

У папярэдніх класах вы мелі магчымасць пераканацца ў тым, якія разнастайныя па змесце і форме, па тэмах і героях творы фальклору і літаратуры. У VII класе ваша ўвага будзе скіравана на высвятленне галоўных асаблівасцей літаратуры як мастацтва.

Падарожжа ў свет літаратуры працягваецца. Вы наведаеце некалькі краін гэтага цікавага свету. Адна з іх — «Паэзія», другая — «Проза», трэцяя... Але не будзем спяшацца называць усё адразу.

Каб падарожжа было цікавым, а ваша праца дасягнула поспеху, мы будзем прытрымлівацца наступнага парадку пры вывучэнні твораў мастацкай літаратуры: спачатку ўдумліва прачытаем твор, потым асэнсуем свае першапачатковыя ўражанні, паспрабуем прааналізаваць гэты твор і зробім высновы аб аўтарскай задуме і ідэі твора, мастацкіх спосабах іх увасаблення.

Шчаслівай дарогі! Жадаем вам прыемных хвілін у час працы з кнігай!

 

pdf.png pick_biloruska_literatura_be_ru_7_lazaruk.pdf
Дата 28.02.2017 16:50:00 Размер файла 6 MB Завантажити 22

Схожі матеріали (за тегом)