Мистецтво (вітчизняна та світова художня культура). Навчальний посібник для 6 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).
• Автор: Ю.Ю.Захарина, С.І.Колбишева, О.О.Грачова, О.О.Морунов
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2016
• Сторінок: 128
• Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
У пятым класе вы пазнаёміліся з рознымі відамі мастацтва. Вы адкрылі для сябе новыя імёны, даведаліся пра цікавыя і яркія мастацкія творы, наведалі музеі і выставачныя залы. Мастацтва стала для вас намнога бліжэйшым і зразумелым.
У шостым класе вы зможаце адкрыць яшчэ адны дзверы ў свет дзівосных фарбаў і гукаў, экспрэсіўных формаў і ліній, выразных слоў і рухаў. Вы даведаецеся, як ужо знаёмыя вам віды мастацтва ўзаемадзейнічаюць і размаўляюць адзін з адным. У садружнасці мастацтваў з’яўляюцца новыя віды — цырк, тэатр, кіно.
Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, дасць вам магчымасць акунуцца ў чароўны свет тэатра, пабываць на здымачнай пляцоўцы, пазнаёміцца з вядомымі рэжысёрамі і артыстамі. Акрамя таго, вы даведаецеся пра сучасныя віды мастацкай творчасці, якія ствараюцца пры дапамозе камп’ютарных тэхналогій.