Історія стародавнього світу. Навчальний посібник для 5 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 2. (Білоруське видання)
• Автор: В.С.Кошелев, А.А.Прохоров, О.В.Перзашкевич, О.Г.Журавлевич
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 136
• Формат файлу: pdf
Дарагія рабяты!
Працягваецца ваша займальнае падарожжа ў далёкае мінулае. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй першых цывілізацый, якія ўзніклі на тэрыторыі Еўропы. Гэтымі цывілізацыямі былі Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым. Разам яны складаюць адзіную антычную цывілізацыю, або антычнасць.
Паняцце «антычнасць» паходзіць ад лацінскага слова «антыквус», што азначае «старажытны», або «старажытнасць». I яно адносіцца толью да гісторыі грэка-рымскага свету.
Калыскай антычнасці з’яўляецца Старажытная Грэцыя. Дасягненні Старажытнай Грэцыі атрымаў у спадчыну Старажытны Рым. Грэка-рымская старажытнасць стала асновай сучаснай еўрапейскай цывілізацыі.
Вялікую ролю ў гісторыі антычных дзяржаў, а тэта значыць і ўсёй Еўропы, адыгралі так званыя варвары — народы, якія выкарысталі аслабленне Старажытнага Рыма і стварылі на яго тэрыторыі свае дзяржавы.