Матэматыка (частка 2)

5 клас Перегляди: 785
Купити
Математика. Навчальний посібник для 5 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 2. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Адукацыя i выхаванне"
• Рік видання: 2017
• Сторінок: 192
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія пяцікласнікі!

 

У другой частцы вучэбнага дапаможніка вы працягнеце вывучэнне матэматыкі. Нагадаем, што трэба звяртаць увагу на ўмоўныя абазначэнні:
— інфармацыя, якую трэба ведаць дакладна, разумеючы сэнс кожнага слова;
— правіла, алгарытм, указанні, неабходныя для правільнага выканання заданняў; імі трэба карыстацца пастаянна, пакуль не навучыцеся выконваць заданні па новай тэме;
— заданні, якія выконваюцца ў класе;
— дамашняе заданне;
— заданні для паўтарэння;
— заданні для даследавання; іх можна вы-конваць аднаму або ў групе сяброў;
— дадатковая інфармацыя.

Заданні, якія вылучаны слабым фонам, прызначаны для трэніроўкі, дасягнення аўтаматызму пры ўжыванні новых правілаў; больш яркі фон выкарыстоўваецца для задач, якія патрабуюць самастойнага выбару некалькіх паслядоўных дзеянняў; самы яркі фон для складаных заданняў, рашэнне якіх патрабуе дакладнага разумення і засваення ўсяго папярэдняга матэрыялу як па тэорыі (правілы, алгарытмы), так і па практыцы (практыкаванні для трэніроўкі, задачы).

Перш чым прыступаць да выканання дамашняга задання, праверце сябе, ці правільна вы зра-зумелі новы матэрыял і ці дак ладна ведаеце правілы яго прымянення. У гэтым вам дапаможа раздзел «Правер сябе!», пазначаны значком.

У канцы раздзела прапануюцца тэст для самаправеркі, цікавыя задачы з геаметрычнымі фігурамі. У раздзеле «Паўтарэнне і абагульненне вывучанага» можна знайсці задачы для трэніроўкі па ўсіх тэмах, заданні для праверкі ведаў, задачы для дапытлівых.

 

pdf.png pick_matematika2_be_5_gerasimov.pdf
Дата 29.09.2019 19:55:46 Размер файла 11 MB Завантажити 3

Схожі матеріали (за тегом)