Матэматыка (частка 1)

5 клас Перегляди: 759
Купити
Математика. Навчальний посібник для 5 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 1. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Адукацыя i выхаванне"
• Рік видання: 2017
• Сторінок: 168
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія пяцікласнікі!

 

У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне матэматыкі. Каб справіцца з новым матэрыялам, вам трэба добра ведаць і разумець усё тое, што вы вучылі па прадмеце «Матэматыка» ў пачатковай школе, а таксама правільна карыстацца вучэбным дапаможнікам. Ён вам дасць магчымасць пры паслядоўным і ўважлівым вывучэнні ўсіх раздзелаў зразумець новыя правілы, навучыць іх ужываць для вырашэння розных задач.

Каб правільна арыентавацца ў вучэбным дапаможніку, звяртайце ўвагу на ўмоўныя абазначэнні:
— інфармацыя, якую трэба ведаць даклад-на, разумеючы сэнс кожнага слова ў сказе;
— правіла, алгарытм, указанні, неабходныя для правільнага выканання заданняў, імі трэба карыстацца пастаянна, пакуль не навучыцеся выконваць заданні па новай тэме;
— заданні, якія вы будзеце выконваць у класе;
— дамашняе заданне;
— заданні для паўтарэння;
— заданні для даследавання, іх можна вы-конваць аднаму або ў групе сяброў;
— дадатковая інфармацыя.

Заданні, якія вылучаны слабым фонам, прызначаны для трэніроўкі, дасягнення аўтаматызму пры прымяненні новых правілаў; больш яркі фон выкарыстоўваецца для задач, якія патрабуюць самастойнага выбару некалькіх паслядоўных дзеянняў; самы яркі фон — для складаных заданняў, рашэнне якіх патрабуе дакладнага разумення і засваення ўсяго папярэдняга матэрыялу як па тэорыі (правілы, алгарытмы), так і па практыцы (практыкаванні для трэніроўкі, задачы).

Перш чым прыступаць да выканання дамашняга задання, праверце сябе, ці правільна вы зразумелі новы матэрыял і ці дакладна ведаеце правілы яго прымянення. У гэтым вам дапаможа раздзел «Правер сябе!», пазначаны значком.

У канцы кожнага раздзела ёсць:
тэст для самаправеркі. Выканайце яго і пераканайцеся ў тым, наколькі вы гатовыя рухацца далей;
цікавыя заданні для развіцця матэматычных здольнасцей і ўменняў прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
займальныя факты з гісторыі матэматыкі.

 

pdf.png pick_matematika1_be_5_gerasimov.pdf
Дата 29.09.2019 19:55:05 Размер файла 7 MB Завантажити 0

Схожі матеріали (за тегом)