Беларуская літаратура (частка 1)

Оцінити підручник:
3,16 32
Беларуская літаратура 5 клас Цітова 2016 (1 частка)

Білоруська література. Навчальний посібник для 5 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. Частина 1. (Білоруське видання)

  • Автор: Л.К.Цітова
  • Видавництво: "Національний інститут освіти"
  • Рік видання: 2016
  • Сторінок: 160
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Гэта кніга запрашае вас у цудоўны і загадкавы свет мастацкай літаратуры, у падарожжа па дзівоснай Краіне прыгожага пісьменства. Краіна гэта створана людзьмі таленавітымі і творчымі, з багатым уяўленнем, выдумкай, фантазіяй. Нібы добрыя чараўнікі, пісьменнікі абуджаюць у нашай душы адчуванне цуду, дапамагаюць вандраваць1 у прасторы і часе, перажываць яшчэ не зведаныя пачуцці, атрымліваць новыя ўражанні.

Аўтары кніг дзеляцца з намі жыццёвым вопытам, вучаць заўважаць прыгожае, ацэньваць дабро і зло, спасцігаць таямніцы чалавечай душы. Нездарма мастацкую літаратуру называюць чалавеказнаўствам. Разважаючы над паводзінамі і перажываннямі літаратурных герояў, мы лепш разумеем людзей, часцей задумваемся і над сваім месцам сярод іх.

Краіна мастацкай літаратуры — гэта царства кніг, у якіх захавана духоўнае багацце ўсяго чалавечага роду, вопыт і мудрасць нашых продкаў і сучаснікаў. Нездарма ж народная мудрасць сцвярджае: «На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека», «Кніга — маленькае акенца, а праз яе ўвесь свет відаць», «Хто многа чытае, той шмат ведае», «У каго веды — у таго і сіла», «Дзе розумам не дайду, дык у кшжцы знаиду». У гэтаи чароунаи краіне жывуць розныя героі: мудрыя апавядальнікі, цікаўныя падарожнікі, вашы равеснікі. Сустрэча з кнігай — заўсёды нечаканыя адкрыцці, новыя ўражанні, моцныя перажыванні.

 

pick_biloruska_literatura1_be_ru_5_tsitova.pdf
5 MB
352

Схожі матеріали