Беларуская мова

Купити
Білоруська мова. Навчальний посібник для 11 класу загальноосвітніх установ з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2016
• Сторінок: 256
• Формат файлу: pdf

 

Людзі не могуць існаваць без мовы. Няма ні аднаго віду дзейнасці чалавека, дзе б ні выкарыстоўвалася мова. 3 дапамогай мовы людзі пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы. Яна дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Усё гэта адбываецца ў людской супольнасці — грамадстве — у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, якая ўключае ў сябе гаварэнне, успрыманне і разуменне прачытанага (чытанне) ці пачутага (аўдзіраванне), а таксама пісьмо. Іншымі словамі, мова — гэта сістэма адзінак (словы, граматычныя формы і інш.), з дапамогай якіх людзі ўступаюць у суразмоўніцтва паміж сабой, г. зн. уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.

Агульнавядома, што мова з’яўляецца найважнейшым і асноўным сродкам зносін паміж людзьмі. 3 дапамогай мовы чалавецтвам фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Засваенне гэтых ведаў, усе працэсы навучання людзей звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання ведаў, перадачы духоўнай і матэрыяльнай культуры чалавецтва. Мова адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.

 

pdf.png pick_biloruska_mova_be_ru_11_valotchka.pdf
Дата 03.07.2017 19:57:00 Размер файла 8 MB Завантажити 44

Схожі матеріали (за тегом)