Геаграфія

Оцінити підручник:
4,0 2
Геаграфія 11 клас Вітчанка Анціпава Озем Станкевіч 2016

Географія. Світове господарство і глобальні проблеми людства. Навчальний посібник для 11 класу закладів загальної середної освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.М.Вітченко, К.А.Антипова, Г.З.Озем, Н.Г.Станкевич
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2016
  • Сторінок: 256
  • Формат файлу: pdf

 

Паважаныя навучэнцы!

 

Вы прыступаеце да вывучэння завяршальнага школьнага геаграфічнага курса «Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва», у якім разглядаюцца асаблівасці развіцця сусветнай гаспадаркі, геаграфічныя аспекты глабальных праблем чалавецтва і магчымыя шляхі іх пераадолення.

Першы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны вывучэнню асноўных фактараў развіцця сусветнай гаспадаркі, іхуплыву на геаграфію галін і відаў эканамічнай дзейнасці. У другім раздзеле раскрываюцца сучасныя геаэкалагічныя праблемы геаграфічнай абалонкі і найбольш актуальныя сацыяльна-эканамічныя праблемы чалавецтва. Акрамя таго, разглядаецца значэнне рацыянальнага прыродакарыстання і стратэгіі ўстойлівага развіцця для вырашэння глабальных праблем чалавецтва.

Перад кожным параграфам прапануецца рубрыка «Успамінаем», абазначаная значком. Яна ўключае пытанні, ужо вядомыя вам з папярэдніх курсаў геаграфіі ці іншых прадметаў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу пры вывучэнні зместу параграфа. Дадатковы матэрыял вучэбнага дапаможніка, прызначаны для пашырэння вашага геаграфічнага кругагляду, выдзелены жоўтым колерам і значком. Новыя тэрміны і паняцці, пазначаныя ў вучэбнай праграме, выдзелены палоскай з левага боку і ўключаны ў слоўнік у канцы вучэбнага дапаможніка. Для самакантролю і праверкі ведаў і ўменняўу канцы кожнага параграфа прапануюцца пытанні, пазначаныя значком. Найбольш складаныя пытанні (павышанага ўзроўню) пазначаны зорачкай «*», праблемныя і творчыя заданні. Пры рабоце з тэкстам вучэбнага дапаможніка неабходна выкарыстоўваць ілюстрацыі і статыстычную інфармацыю. Для больш якаснай падрыхтоўкі да ўрокаў, атрымання новых геаграфічных ведаў трэба звяртацца да электронных рэсурсаў, літаратурных крыніц, даведнікаў і картаграфічнага матэрыялу.

 

pick_geografiya_be_11_vitchenko.pdf
16 MB
4

Схожі матеріали