Сусветная гісторыя

11 клас Перегляди: 2261
Купити
Всесвітня історія Новітнього часу. 1945 р - початок ХХІ ст. Навчальний посібник для 11 класу загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2012
• Сторінок: 264
• Формат файлу: pdf

 

Паважаныя адзінаццацікласнікі!

 

У гэтым годзе вы прадоўжыце вывучэнне гісторыі Навейшага часу. Вам давядзецца разгледзець этап развіцця свету, які пачаўся пасля Другой сусветнай вайны.

Вучэбны дапаможнік складаецца з уводзін і чатырох раздзелаў. Ва «Уводзінах» даецца агульная характарыстыка развіцця пасляваеннага свету, якая дазваляе ўбачыць агульныя праблемы і тэндэнцыі, што вызначаюць сучасны этап яго гісторыі. У першых трох раздзелах разглядаецца развіццё асобных рэгіёнаў свету: ЗША і краін Еўропы; СССР і Расійскай Федэрацыі; краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Улічваючы ўзрослую глабальную ўзаемазалежнасць усіх рэгіёнаў свету, у апошнім, чацвёртым раздзеле, разглядаюцца міжнародныя адносіны і праблемы, якія закранаюць увесь свет у цэлым.

Кожны параграф вучэбнага дапаможніка пачынаецца рубрыкай «Успомніце». Пашырае і дапаўняе вучэбны матэрыял параграфа інфармацыя, прадстаўленая ў рубрыках «Гістарычны дакумент», «Гістарычны партрэт» і «Гістарычная даведка». У рубрыцы «Пра-пануем абмеркаваць» прадстаўлены заданні, якія акцэнтуюць увагу на дыскусійных праблемах, што не маюць адназначнага адказу. Кожны раздзел заканчваецца ўрокам абагульнення, мэта якога — абагульніць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял.

Асноўныя даты, імёны і тэрміны выдзелены тлустым шрыфтам, другарадныя — курсівам. Тлумачэнне новых тэрмінаў даецца непасрэдна ў параграфе, а таксама ў «Гістарычным слоўніку» ў канцы вучэбнага дапаможніка. Таксама там змешчаны «Храналагічная табліца» і «Спіс рэкамендаванай літаратуры».

 

pdf.png pick_vsesvitnya_istoriya_be_11_kosmatch.pdf
Дата 07.06.2017 20:31:00 Размер файла 11 MB Завантажити 11

Схожі матеріали (за тегом)