Грамадазнаўства

10 клас Перегляди: 58
Купити
Суспільствознавство. Навчальний посібник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2020
• Сторінок: 224
• Формат файлу: pdf

 

У дадзенай кнізе мы працягнем нашу размову пра чалавека, грамадства і дзяржаву. У мінулым годзе асноўны акцэнт рабіў-ся на вывучэнне свайго ўнутранага свету, міжасобасных адносін, узаемадзеяння з дзяржавай, дыялогу культур. Мы з вамі паглыбляліся ў свет уласных унутраных перажыванняў, спрабавалі навучыцца чуць сябе, разумець людзей, якія знаходзяцца побач. Гэта дазволіла нам адчуць дачыненне да спраў і клопату сваёй сям’і, калектыву, грамадства, дзяржавы, зразумець і ўзяць на сябе ўласную адказнасць за мір і згоду на Зямлі, бяспечнае існаванне.

Мы не здольны спыніць ход гісторыі, аднак можам выбраць правільны кірунак руху, зразумець, куды вядуць шляхі, якія адкрываюцца перад намі. Толькі празорлівыя могуць прадбачыць новае аблічча будучага грамадства. Каштоўнасці, якія выпрацоўваліся чалавецтвам на працягу многіх стагоддзяў сацыяльнай эвалюцыі, не павінны быць разбураны. He ўсё, што эканамічна выгадна з погляду міжнароднага падзелу працы, мэтазгодна прымяняць. Выбар шляху развіцця грамадства абумоўлены нацыянальнымі інтарэсамі і бяспекай суверэннай дзяржавы.

Вам трэба будзе вывучаць сучаснае грамадства: якія ў ім адбываюцца змены, як узаемадзейнічаюць паміж сабой розныя сацыяльныя групы. Надзейным компасам у гэтай дзейнасці з’яўляюцца навукі аб грамадстве, у таямнічы і загадкавы свет якіх вы паглыбіцеся ў гэтым навучальным годзе.

Вам неабходна будзе засвоіць асновы сацыялогіі, паліталогіі, эканомікі, культуралогіі і філасофіі. Кожная з іх цікавая па-свойму, мае свае асаблівасці і метады даследавання, адлюстроўвае свой спектр чалавечага жыцця, яго адносіны да навакольнага асяроддзя.

Можна сказаць, што на вашых вачах змяняецца свет. Варта далучацца і ператвараць яго, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, будаваць ІТ-грамадства, асвойваць кіберпрастору, выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для пазнання новага, атрымання сучасных ведаў, якаснай адукацыі.

 

pdf.png pick_suspilstvoznavstvo_be_10_danilov.pdf Новинка
Дата 11.10.2020 15:57:52 Размер файла 7 MB Завантажити 0

Схожі матеріали (за тегом)