Беларуская літаратура

10 клас Перегляди: 54
Купити
Білоруська література. Навчальний посібник для 10 класу установ загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2020
• Сторінок: 296
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія дзесяцікласнікі!

 

У гэтым годзе ваша падарожжа па неабсяжнай і шматколернай краіне літаратуры працягваецца.

Вы пазнаёміліся ўжо са многімі выдатнымі творамі прыгожага пісьменства Беларусі, сталі дасведчанымі і кампетэнтнымі чытачамі: вывучылі асноўныя этапы развіцця літаратуры, даведаліся пра яе функцыі, роды і жанры, мастацкія тропы, навучыліся аналізаваць тэксты і многае іншае.

Цяпер свет літаратурнай творчасці раскрыецца перад вамі на болып высокім узроўні, паўстане перад вашымі вачамі як цэласная сістэма са сваімі заканамернасцямі. Набытыя веды і ўменні дапамогуць вам асвоіць новыя тэарэтычныя паняцці, узняцца яшчэ на адну прыступку ў асэнсаванні гісторыі літаратуры, навучыцца асновам літаратурна-крытычнай дзейнасці.

Важным кампанентам вывучэння літаратуры стане разважанне над знакавымі тэкстамі для беларускай паэзіі, прозы, драматургіі. Гэта не толькі развівае інтэлект і забяспечвае асобасны рост, але і дае пэўны эмацыянальны вопыт, разуменне каштоўнасці, важнасці жыцця асобнага чалавека і ўсяго народа. У X класе вы пазнаёміцеся з творамі сур’ёзнай, дарослай літаратуры, што прымушаюць задумацца над філасофскімі пытаннямі сэнсу жыцця, маральнага выбару, прызначэння прыгожага, разумення патрыятызму, выяўлення гуманізму.

Вучэбны дапаможнік быў створаны, каб суправаджаць вас у пазнанні новага, натхняць на адкрыцці, даваць нагоду задумацца над сэнсам мастацкай творчасці. Для гэтага арганізавана рубрыка «Уклад у літаратуру», дзе акрэслены здабыткі, якімі кожны майстар слова папоўніў скарбонку мастацкіх каштоўнасцей беларускай літаратуры. У рубрыцы «Літаратурныя сувязі» паказаны тэматычныя, жанравыя ўзаемадачыненні паміж мастацкімі творамі ў літаратурным працэсе, творчая пераемнасць розных пакаленняў пісьменнікаў.

Асноўны тэкст вучэбнага дапаможніка будзе прызначаны для вывучэння, а паняцці на плашках з тэрмінамі пад рубрыкай «Тэорыя літаратуры» — для запамінання. Некаторыя тэарэтычныя моманты коратка растлумачаны побач з асноўным матэрыялам або ў зносках. У канцы дапаможніка змешчаны невялікі Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, у які ўключаны ўсе паняцці, што сустракаюцца на старонках кнігі.

3 мэтай развіцця і ўдасканалення вашых уменняў па аналізе тэкстаў розных жанраў у вучэбным дапаможніку пададзены алгарытмы аналізу паэтычнага, празаічнага, драматычнага твораў і прыведзены адпаведныя прыклады.

Для тых, каго цікавіць літаратура, паралельна з асноўным тэкстам пад рубрыкай «Навукоўцы гавораць» размешчаны вытрымкі з даследаванняў, навуковыя гіпотэзы і ідэі, пад рубрыкай «3 успамінаў» — дзённікавыя, мастацкія, дакументальныя запісы.

Літаратуразнаўства, з аднаго боку, — свабодны творчы працэс спасціжэння і спараджэння ідэй, з другога — вельмі дакладная і строгая навука. Гэта кніга заклікана дапамагчы вам знайсці баланс паміж натхненнем і логікай і з карысцю для душы і розуму прайсці цікавымі, інтрыгуючымі, а часам і цярністымі шляхамі беларускай літаратуры.

Аўтары жадаюць вам плённай і захапляльнай вандроўкі ў свет прыгожага!

 

pdf.png pick_biloruska_literatura_be_ru_10_bezlepkina.pdf Новинка
Дата 07.10.2020 18:08:48 Размер файла 7 MB Завантажити 0

Схожі матеріали (за тегом)