Гісторыя Беларусі

10 клас Перегляди: 58
Купити
Історія Білорусі. Навчальний посібник для 10 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Видавничий центр БДУ"
• Рік видання: 2020
• Сторінок: 171
• Формат файлу: pdf

 

Паважаныя дзесяцікласнікі!

 

У 10-м класе вы зноўзвяртаецеся да надзвычай цікавага і складанага перыяду гісторыі Беларусі: са старажытных часоў да канца XVIII ст. Шмат падзей, якія адбыліся ў гэты перыяд, сталі прадметам навуковых спрэчак, бо не ўсё пакуль канчаткова высветлена, не на ўсе пытанні можна даць вычарпальныя адказы. Але вам неабходна дасканала вывучыць і зразумець тое, што адбывалася ў гэты час, — зразумець настолькі, каб засвоіць урокі, дадзеныя гісторыяй, і засцерагчыся ад паўтарэння зробленых памылак у будучым.

Каб вы маглі памятаць айчынную гісторыю, ведаць яе асоб, з'явы і падзеі, аўтарскі калектыў падрыхтаваў для вас вучэбны дапаможнік. Ён складаецца з шасці раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на параграфы. Дапаможнік утрымлівае параграфы для базавага ўзроўню, а матэрыялы для павышанага ўзроўню абазначаны спецыяльным знакам-сімвалам і размешчаны на нацыянальным адукацый-ным партале (http://profil.adu.by). Калі ў тых, хто вывучае гісторыю Беларусі, з'явіцца жаданне ведаць больш, чым прапаноўвае дапаможнік, яны маюць магчымасць працаваць з матэрыяламі павышанага ўзроўню. Такім чынам, кожны з вас можа выбудоўваць сваю індывідуальную адукацыйную траекторыю.

На пачатку кожнага раздзела вам прапаноўваецца прааналізаваць ментальную карту і храналагічную табліцу, каб сістэматызаваць веды па дадзенай тэме, узгадаць галоўныя падзеі перыяду. Кожны параграф пачынаецца з пытанняў, якія дазваляюць актуалізаваць веды. Калі для гэтага вам спатрэбяцца іншыя вучэбныя дапаможнікі па гісторыі, памятайце, што іх можна знайсці ў школьнай бібліятэцы або скарыстацца электроннымі версіямі, размешчанымі на нацыянальным адукацыйным партале ўраздзеле «Электронная бібліятэка» (http://www.e-padruchnik.adu. by). Параграфы завяршаюцца пытаннямі і заданнямі розных ўзроўняў. Яны неабходныя для самакантролю і замацавання зместу вучэбнага матэрыялу.

Вучэбны матэрыял дапаможніка прадстаўлены разнастайнымі формамі падачы інфармацыі: тэкстам, схемамі, табліцамі, картасхемамі. Ілюстрацыйны матэрыял таксама выступае як арганічная частка тэкставага матэрыялу і дазволіць найболып поўна сфарміраваць ваша ўяўленне аб гістарычнай рэчаіснасці. Кожная з формаў прадстаўленай інфармацыі з'яўляецца неабходнай для вырашэння вучэбных задач.

Тэкст параграфаў змяшчае рубрыкі «Гістарычная асоба», «Гістарычная крыніца», «Пункт гледжання», «На палях», якія дапамогуць вам удасканаліць навыкі самастойнай працы з гістарычнай інфармацыяй, болып глыбока вывучыць падзеі і з'явы айчыннай гісторыі. Трэба памятаць, што да зместу гістарычных крыніц варта адносіцца крытычна, бо для іх характэрная пэўная суб’ектыўнасць. Памяткі па рабоце з гістарычным дакументам, ілюстрацыяй вы знойдзеце ў канцы вучэбнага дапаможніка.

Гістарычны матэрыял у дапаможніку носіць навуковы характар. Навуковыя і гістарычныя тэрміны, назвы твораў мастацтва і літаратуры, азначэнні якіх неабходна ведаць, у тэксце выдзелены паўтлустым курсівам. Паняцці, даты падзей і прозвішчы гістарычных асоб, жыццё і дзейнасць якіх патрабуюць асэнсавання нашчадкамі, выдзяляюцца курсівам.

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi_be_10_bilozorovitch.pdf Новинка
Дата 07.10.2020 17:53:29 Размер файла 9 MB Завантажити 0

Схожі матеріали (за тегом)