Беларуская мова

10 клас Перегляди: 158
Купити
Білоруська мова. Навчальний посібник для 10 класу установ загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2020
• Сторінок: 232
• Формат файлу: pdf

 

Людзі не могуць існаваць без мовы. 3 яе дапамогай пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Hi авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Усё гэта адбываецца ў людской супольнасці — грамадстве, у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, якая ўключае ў сябе гаварэнне, успрыманне і разуменне прачытанага (чытанне) ці пачутага (аўдзіраванне), а таксама пісьмо. Іншымі словамі, мова — гэта сістэма адзінак (словы, граматычныя формы і інш.), з дапамогай якіх людзі ўступаюць у суразмоўніцтва паміж сабой, г. зн. уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.

Агульнавядома, што мова з’яўляецца найважнейшым і асноўным сродкам зносін паміж людзьмі. 3 дапамогай мовы чалавецтвам фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Іх засваенне, усе працэсы навучання людзей (у тым ліку ва ўстановах адукацыі) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання ведаў, перадачы духоўнай і матэрыяльнай культуры чалавецтва. Мова адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.

Дасягненні народа, нацыі ў развіцці навукі, мастацкай літаратуры і іншых галін духоўнай культуры ажыццяўляюцца пры дапамозе роднай мовы. Вось чаму кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць нацыянальную мову. Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ведаць мову таго народа, на зямлі якога ты жывеш. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да шматграннай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага народа.

Назавіце асноўныя функцыі, якія выконвае мова ў грамадстве. Якая роля роднай мовы ў жыцці чалавека?

 

pdf.png pick_biloruska_mova_be_ru_10_valotchka2.pdf
Дата 27.09.2020 20:42:11 Размер файла 6 MB Завантажити 0

Схожі матеріали (за тегом)