Фізика. Підручник для 10 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).
• Автор: О.В.Громико, В.І.Зенькович, О.О.Луцевич, І.Е.Слесарь
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2013
• Сторінок: 272
• Формат файлу: pdf
Перад вамі вучэбны дапаможнік «Фізіка» для 10 класа. У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у раздзелах «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Каб работа з дадзеным дапаможнікам прынесла больш карысці, вьжажам некалькі парад.
Спачатку прачытайце параграф ад пачатку да канца, а затым бярыцеся за яго дэталёвую прапрацоўку. Неабходна не толькі засвоіць яго змест, але і вывучыць азначэнні фізічных паняццяў, фізічных велічынь, асноўныя формулы, правілы, законы і прынцыпы.
Звярніце ўвагу на абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце вучэбнага дапаможніка: Δ — прырашчэнне (змяненне) фізічнай велічыні, г. зн. рознасць паміж яе канчатковым і пачатковым значэннямі; —Δ — змяншэнне велічыні, г. зн. рознасць паміж яе пачатковым і канчатковым значэннямі; δ — элементарнае значэнне велічыні (напрык-лад, δА — элементарная работа).
Ілюстрацыі і апісанні доследаў дапамогуць вам значна лепш зразумець фізічныя з’явы, аб якіх гаворыцца ў тэксце вучэбнага дапаможніка. Інфармацыя, пададзеная ў табліцах, мае даведачны характар і спатрэбіцца вам пры рашэнні задач. У некаторых параграфах змешчаны дадатковы матэрыял (ён надрукаваны дробным шрыфтам). Гэты матэрыял можна вывучаць па жаданні.
Кожная глава і параграф пачынаюцца з кароткіх уводзін. Асноўныя паняцці і формулы вылучаны ў тэксце. У канцы кожнага параграфа сфармуляваны галоўныя вывады, прыведзены кантрольныя пытанні і практыкаванні. Пастарайцеся адказаць на кожнае пытанне і выканаць усе заданні, каб лепш засвоіць вывучаны матэрыял. Задачы ў практыкаваннях размешчаны згодна з узрастаннем ступені іх складанасці.