Грамадазнаўства

Оцінити підручник:
5,0 1
Грамадазнаўства 9 клас Данілаў Палейка Кушнер 2020

Суспільствознавство. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: О.М.Данилов, О.О.Полейко, Н.В.Кушнер
  • Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
  • Рік видання: 2020
  • Сторінок: 224
  • Формат файлу: pdf

 

Стаць творцам свайго лёсу.

 

Свет, у якім мы жывём, развіваецца з імклівай хуткасцю. Выбраць стартавы пункт для самастойнага падарожжа ў ім — складаны і адказны крок. Трэба быць гатовым да ўсё новых выклікаў, правільна арыентавацца ў моры магчымасцей, якія прапануе сучаснае грамадства. Адкрыцці, якія некалі здаваліся фантастычнымі, літаральна на вачах змяняюць свет і ставяць кожнае пакаленне перад новымі рызыкамі. Паспяхова адаптавацца да перамен зможа той, хто валодае неабходнымі ведамі пра навакольны свет і грамадства, навыкамі практычнага прымянення гэтых ведаў і арыентуецца ў канкрэтных жыццёвых сітуацыях.

Новы вучэбны прадмет «Грамадазнаўства», з якім вы пачынаеце знаёміцца з гэтага навучальнага года, — гэта ўводзіны ў мастацтва жыць у сучасным грамадстве. Ён канцэнтруе вашу ўвагу на даследаванні ўнутранага свету чалавека, міжасобасных адносінах, узаемадзеянні з дзяржавай, дыялогу культур. Ён таксама вельмі важны для зносін з аднагодкамі, вучыць смела прымаць новаўвядзенні, не баяцца невядомага, самастойна выбіраць і будаваць сваю кар'еру.

У гэтым годзе вам належыць зрабіць важны выбар у сваёй далейшай адукацыі: працягнуць навучанне ў школе (гімназіі) або паступіць у прафесійна-тэхнічнае вучылішча, ліцэй, каледж? Для таго каб прыняць узважанае рашэнне, неабходна шмат ведаць пра сябе і навакольны свет, перспектыўныя прафесіі і напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, у якой вы жывяце.

У сучасным свеце найбольш запатрабаваны спецыялісты з міждысцыплінарнымі кампетэнцыямі. Напрыклад, для поспеху ў IT-сферы цяпер неабходна спалучэнне не толькі тэхнічных, але і гуманітарных навыкаў.

 

pick_suspilstvoznavstvo_be_9_danilov.pdf
6 MB
12

Схожі матеріали