Фізіка

9 клас Просмотров: 673
Купить
Фізика. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 208
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія дзевяцікласнікі!

 

Матэрыял дадзенага вучэбнага дапаможніка дазволіць вам болын глыбока акунуцца ў таямніцы механікі, з якой вы ўжо часткова пазнаёміліся ў 7-м класе.

Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў, падзеленых на параграфы. Параграфы змяшчаюць рубрыкі: «Галоўныя вывады», «Кантрольныя пытанні», «Дамашняе заданне», «Для дапытлівых». У канцы раздзелаў пералічаны тэмы праектных заданняў. Яны выконваюцца па рэкамендацыі настаўніка. Пяты раздзел вучэбнага дапаможніка складаецца з апісання лабараторных работ.

Ілюстраваныя старонкі, размешчаныя ў пачатку першых чатырох раздзелаў, змяшчаюць пытанні, адказы на якія вы атрымаеце па меры вывучэння матэрыялу канкрэтнага раздзела.

Каб работа з вучэбным дапаможнікам прынесла болын карысці, дадзім некалькі парад.

Уважліва прачытайце тэкст параграфа. Вельмі важна зразумець сэнс выкладзенага. Асаблівую ўвагу надавайце азначэнням фізічных велічынь, фізічным законам і формулам. Яны вылучаны ў тэксце. Калі дадзены вывад формулы — самастойна паўтарыце яго ў сшытку.

У тэкст некаторых параграфаў уключаны пытанні. He пакідайце без адказу ні аднаго з іх.

Уважліва чытайце апісанне дэманстрацыйных доследаў. Іх можна правесці дома. Гэта дапаможа вам лепш зразумець вывучаемыя з’явы. Рэкамендацыі па «ажыўленні» доследаў, пазначаных знакам, дадзены ў Дадатку 2 «Як праглядаць відэа да ілюстрацый».

Прааналізуйце галоўныя вывады.

Пасля галоўных вывадаў дадзены кантрольныя пытанні. Абавязкова дайце адказ на кожнае з іх. У некаторых выпадках для гэтага карысна звяртацца да дадатковых крыніц інфармацыі, Інтэрнэту.

Вывучыўшы тэарэтычны матэрыял і адказаўшы на кантрольныя пытанні, неабходна рашыць задачы. Частка задач знаходзіцца ў практыкаваннях у канцы параграфа. Найбольш складаныя пытанні і задачы пазначаны знакам. Заданні са знакам прадугледжваюць выкарыстанне электроннага адукацыннага рэсурсу «Фізіка, 9 клас» і інтэрактыўных мадэлей.

Матэрыял, што знаходзіцца ў рубрыцы «Для дапытлівых», прызначаны для тых, хто імкнецца атрымаць болын глыбокія веды і плануе звязаць сваю будучую спецыяльнасць з тэхнікай або навуковай працай.

Дадатак 1 у канцы кнігі дапаможа вам пры выкананні лабараторных работ і праектных заданняў.

Жадаем творчых поспехаў і добрых адзнак!

 

pdf.png pick_fizika_be_9_isachenkova2.pdf
Дата 10.11.2019 18:35:09 Размер файла 20 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)