Працоўнае навучанне

Опубликовано в 9 клас   |   Просмотрено 27 раз
Оцените учебник!
(1 голос)
| Купить
Працоўнае навучанне
Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 224
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

У IX класе вы працягнеце вывучэнне прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» па раздзелах «Асновы гатавання ежы», «Асновы пашыву швейных вырабаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслін». Кожны з гэтых раздзелаў прызваны раскрыць сакрэты абслуговай працы. Вы будзеце авалодваць тэарэтычнымі ведамі, удасканальваць практычныя ўменні і навыкі, набываць новыя.

Раздзел «Асновы гатавання ежы» змяшчае шмат карыснай і цікавай інфармацыі. Вы будзеце развіваць свае кулінарныя здольнасці ў працэсе гатавання страў з цеста і салодкіх страў. У вучэбным дапаможніку прапанаваны шэсць параграфаў (§ 5-10), якія прысвечаны асаблівасцям гатавання прэснага, бісквітнага, пясочнага, заварнога, слаёнага, дражджавога цеста, страў і вырабаў з яго (параграфы пазначаны знакам +). Вам прапануецца выбраць для вывучэння адзін з іх. У дадатку да вучэбнанага дапаможніка прапанаваны рэцэпты кулінарных страў, якія вы зможаце прыгатаваць не толькі на ўроку, але і дома.

У працэсе вывучэння раздзела «Асновы пашыву швейных вырабаў» вы пазнаёміцеся з новымі іх відамі. Даведаецеся аб выкарыстанні пры пашыве швейных вырабаў разнастайных дадатковых матэрыялаў: пракладачных, падкладачных, аздобных. Навучыцеся выконваць аздобныя швы.

Пры выкананні практычных работ вы па ўласным эскізе пашыеце розныя тэкстыльныя вырабы для кухні, аксесуары да адзення.

Раздзел «Асновы дамаводства» змяшчае інфармацыю аб структуры сямейнага бюджэту, асаблівасцях яго планавання, прыёмах вядзення і ўліку даходаў і выдаткаў у дамашняй гаспадарцы.

Важны крок у падрыхтоўцы да будучай прафесійнай дзейнасці — ведаць асаблівасці фарміравання іміджу дзелавога чалавека. Вы зможаце скласці ўласнае рэзюмэ. Абараніць свае правы пры куплі тавараў і паслуг дапамогуць веды, якія вы набудзеце, пазнаёміўшыся з Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў». Вы даведаецеся аб структуры сямейнага бюджэту, асаблівасцях яго планавання, прыёмах вядзення ўліку даходаў і выдаткаў у дамашняй гаспадарцы.

Вывучаючы раздзел «Асновы вырошчвання раслін», вы даведаецеся аб розных відах газонаў, раслінах для іх стварэння і зможаце правільна іх даглядаць.

 

pick_trudove_navchannya_be_9_stolyarova2.pdf
Дата 10.11.2019 13:50:06 Размер файла 20 MB Скачать 0

Похожие материалы (по тегу)

Працоўнае навучанне
Працоўнае навучанне
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Працоўнае навучанне
Працоўнае навучанне
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Працоўнае навучанне
Працоўнае навучанне
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Працоўнае навучанне
Працоўнае навучанне
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Працоўнае навучанне
Працоўнае навучанне
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Працоўнае навучанне
Працоўнае навучанне
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудовое обучение
Трудове навчання (для дівчат)
Трудове навчання (для дівчат)