Мастацтва

9 клас Просмотров: 624
Купить
Мистецтво (вітчизняна та світова художня культура). Навчальний посібник для 9 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 144
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

У 9-м класе мы працягваем з вамі займальнае падарожжа па прасторах айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Вы ўбачыце, як Вялікая французская рэвалюцыя паўплывала на гісторыю мастацтва. Даведаецеся, што такое рамантызм, і зразумееце, чаму мастакі-класіцысты вялі з рамантыкамі зацятую барацьбу. Вялікі жывапіс і музыка XIX стагоддзя раскрыюць вам глыбіні чалавечай душы і таямніцы сэрца. Вы наведаеце знакамітыя Парыжскія салоны і здзівіцеся нечаканым адкрыццям імпрэсіяністаў.

Мастацтва XX стагоддзя ашаломіць вас сваімі супярэчнасцямі і захопіць яркімі эксперыментамі. Вы ўбачыце небаскробы Нью-Ёрка і дзівосныя палотны Марка ІІІагала. Разам з савецкімі мастакамі будзеце змагацца с фашызмам і святкаваць перамогу над ім. Каралі джаза і рока выканаюць для вас свае найлепшыя хіты. А дзёрзкасць і вынаходлівасць мастакоў пачатку XXI стагоддзя перасягнуць усе вашы самыя смелыя чаканні.

У працы вам дапаможа кампакт-дыск. Адсылкі да яго адзначаны значкамі. Пры неабходнасці з мастацкімі творамі можна азнаеміцца ў іншых інфармацыйных крыніцах: даведачнай літаратуры, энцыклапедыях, інтэрнэце. Адсылка да іх адзначана значком. На кампакт-дыску вам прапануюцца дадатковыя старонкі, якія дапамогуць адказаць на пытанні і выканаць заданні. Дадатковы матэрыял пазначаны значком. Некаторыя ілюстрацыі, адзначаныя значком, «ажывуць» дзякуючы магчымасцям дапоўненай рэальнасці. Азнаёміцца з інструкцыяй па выкарыстанні дапоўненай рэальнасці можна на с. 2.

 

pdf.png pick_mistetstvo_be_9_kolbisheva.pdf
Дата 10.11.2019 12:13:46 Размер файла 15 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)