Гісторыя Беларусі

9 клас Просмотров: 1146
Купить
Історія Білорусі. 1917 р. - початок ХХІ ст. Навчальний посібник для 9 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:  
• Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 182
• Формат файлу: pdf

 

Кожны параграф пачынаецца з рубрыкі «Успомніце». Яна дазволіць вам усталяваць сувязі паміж ужо засвоеным і новым для вас матэрыялам. Рубрыка «Вучэбная задача» арыентуе на вызначэнне галоўнага ў змесце параграфа. Пасля азнаямлення са зместам вучэбнага матэрыялу вам прапануецца адказаць на пытанні і выканаць заданні, размешчаныя пасля кожнага параграфа.

У рубрыцы «Сведкі гісторыі» пададзены тэксты афіцыйных дакументаў, сведчанні, успаміны, пісьмы ўдзельнікаў і відавочцаў гістарычных падзей. Карыстаючыся рубрыкай «Гістарычны дакумент», вы зможаце пазнаёміцца і папрацаваць з дакументальнымі матэрыяламі, размешчанымі на нацыянальным адукацыйным партале.

У рубрыцы «Культурна-гістарычнае асяроддзе» асвятляецца спадчына ў духоўнай і матэрыяльнай сферах жыцця беларускага грамадства. Спасылкі на дадатковыя матэрыялы абазначаны ў тэксце параграфаў дзвюма зорачкамі (**).

Абавязковыя для засваення паняцці і тэрміны, з якімі вы знаёміцеся ўпершыню, пры першым іх згадванні абазначаны тлустым шрыфтам і першапачаткова тлумачацца ў тэксце параграфаў. Яны пералічваюцца пасля кожнага параграфа ў рубрыцы «Новыя паняцці і тэрміны», а ў канцы вучэбнага дапаможніка таксама падаюцца ў алфавітным парадку ў «Гістарычным слоўніку».

Гісторыю робяць людзі. Імёны і прозвішчы гістарычных асоб, прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры, якія варта запомніць, вылучаны тлустым шрыфтам. Без тлумачэння іх думак і вызначэння матываў паводзін у тых ці іншых сітуацыях, характарыстыкі вынікаў дзеянняў немагчыма ўявіць спадчыну, што дасталася нам як нашчадкам. Некаторым з гістарычных асоб прысвечана рубрыка «Таленты беларусаў і перакрыжаванні лёсаў».

Храналагічныя звесткі, г. зн. даты гістарычных падзей і перыяды грамадска-гістарычных працэсаў, якія з’яўляюцца абавязковымі для запамінання, абазначаны ўтэксце параграфаў тлустым шрыфтам. У канцы вучэбнага дапаможніка змешчана «Храналагічная табліца», дзе гістарычныя падзеі і працэсы пададзены паслядоўна.

Картаграфічныя веды вы атрымаеце пры дапамозе картасхем на форзацах вучэбнага дапаможніка і ў яго параграфах. У найноўшай гісторыі неаднаразова адбываліся падзелы тэрыторыі Беларусі, ішло фарміраванне і ўсталяванне дзяржаўных граніц. Абавязкова знайдзіце на картасхеме месца вашага жыхарства і ахарактарызуйце становішча свайго краю ў той ці іншы час. Гэтыя звесткі спатрэбяцца на ўроках «Наш край». Да такіх урокаў вам рэкамендуецца падрыхтаваць паведамленні пра сваіх славутых землякоў, пра паўсядзённае жыццё і побыт жыхароў вашага краю.

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi_be_9_panov.pdf
Дата 10.11.2019 12:09:01 Размер файла 14 MB Скачать 32

Похожие материалы (по тегу)