Фізіка

9 клас Просмотров: 1505
Купить
Фізика. Підручник для 9 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2015
• Сторінок: 224
• Формат файлу: pdf

 

Перад вамі падручнік па фізіцы для 9-га класа. У ім выкладзены асновы механікі — аднаго з самых важных раздзелаў фізікі. 3 механікай вы пазнаёміліся ў 7-м класе. У гэтым навучальным годзе вы будзеце вывучаць механіку на больш высокім узроўні, рашаць больш складаныя задачы. Справіцца з гэтым вам дапаможа наш падручнік. Каб работа з ім прынесла болын карысці, дадзім некалькі парад.

Уважліва прачытайце зададзены вам параграф. Не завучвайце тэкст на памяць. Значна болш важным з’яўляецца разуменне сэнсу прачытанага. Старайцеся звязаць змест параграфа з матэрыялам, які быў прапанаваны настаўнікам на ўроку.

3 асаблівай увагай адносьцеся да азначэнняў фізічных велічынь, фізічных законаў і формул. Усе яны вылучаны ў тэксце. Калі дадзены вывад формулы — самастойна паўтарыце яго ў сшытку.

У тэкст параграфаў уключаны пытанні. Не пакідайце без адказу ні аднаго з іх!

Звяртайце сур’ёзную ўвагу на апісанне доследаў. Многія з іх можна правесці дома. Гэта дапаможа вам лепш зразумець вывучаемыя з’явы.

Прааналізуйце галоўныя вывады кожнага параграфа. Карысна запісаць іх у сшытак і зрабіць да іх уласныя дапаўненні.

Для праверкі разумення матэрыялу пасля галоўных вывадаў дадзены кантрольныя пытанні. Абавязкова дайце адказ на кожнае з іх. У некаторых выпадках для гэтага карысна звярнуцца да дадатковых крыніц інфармацыі.

 

pdf.png pick_fizika_be_9_isachenkova.pdf
Дата 11.05.2017 14:26:00 Размер файла 14 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)