Працоўнае навучанне

9 клас Просмотров: 937
Купить
Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 9 класу загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2009
• Сторінок: 272
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

У 9-м класе вы працягнеце вывучэнне прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» па раздзелах «Асновы прыгатавання ежы», «Апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслін». Кожны з гэтых раздзелаў прызваны раскрыць сакрэты абслуговай працы.

Раздзел «Асновы прыгатавання ежы» ўтрымлівае шмат карыснай і цікавай інфармацыі аб структуры сямейнага бюджэту, прыёмах вядзення ўліку даходаў і выдаткаў у хатняй гаспадарцы. Вы даведаецеся аб розных метадах кансервавання, азнаёміцеся з асартыментам кансерваў з агародніны, пладовых, мясных і рыбных, з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да іх якасці, а таксама разгледзіце дэфекты, якія могуць узнікнуць пры захаванні кансерваў. Дадзены раздзел дазволіць пашырыць веды пра беларускія сямейныя абрады і авалодаць навыкамі прыгатавання традыцыйных кулінарных страў.

У працэсе вывучэння раздзела «Апрацоўка тэкстыльных матэрьіялаў» вы азнаёміцеся з сучаснымі нятканымі, пракладачнымі і падкладачнымі, а таксама аздобнымі матэрыяламі, даведаецеся пра трыкатажныя палотны, ткацкія перапляценні — складаныя і буйнаўзорыстыя.

Асвоіўшы машыназнаўства, вы зможаце сістэматызаваць свае веды пра розныя машынныя швы, асаблівасці іх выканання і прымянення, а таксама даведаецеся пра розныя аздобныя швы.

 

pdf.png pick_trudove_navchannya_be_9_stolyarova.pdf
Дата 11.05.2017 14:06:00 Размер файла 12 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)