Матэматыка

9 клас Просмотров: 1386
Купить
Математика. Навчальний посібник для 9 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2014
• Сторінок: 397
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Дзявяты клас з’яўляецца ў пэўным сэнсе этапным у вашым навучанні. Вас чакаюць экзамены, пасля якіх вы будзеце выбіраць свой далейшы шлях.

Гэты вучэбны дапаможнік забяспечвае вывучэнне матэматыкі ў адпаведнасці з праграмай навучання. Падвядзенню вынікаў таго, што вывучалася раней, дапаўненню і абагульненню вашых ведаў прысвечаны апошні раздзел вучэбнага дапаможніка, а таксама даведачны матэрыял. Матэрыял апошняга раздзела дае ўяўленне пра тое, як уладкавана школьная матэматыка. Значная ўвага пры гэтым надаецца выніковаму паўтарэнню.

Гэты вучэбны дапаможнік арганізаваны гэтаксама, як і ў папярэдніх класах. Кожны параграф пачынаецца з абмеркавання таго пытання, што абазначана ў назве параграфа. Сэнсавыя блокі ў кожным параграфе абазначаны літарамі А, Б, В, Г, Д. Найбольш важнае вылучана спецыяльнымі шрыфтамі. Новыя паняцці вылучаны паўтлустым шрыфтам. Правілы і сцверджанні вылучаны паўтлустым курсівам, а паняцці і факты, на якія варта звярнуць увагу, але неабавязко-ва запамінаць, — курсівам.

Матэрыял, не прызначаны для абавязковага кантролю, вылучаны з двух бакоў ▲.

Пасля тлумачальнага тэксту ідуць кантрольныя пытанні, пазначаныя знакам ?. Яны прызначаны для праверкі таго, як вы засвоілі змест тлумачальнага тэксту. Калі на тое ці іншае пытанне вы не змаглі адказаць, трэба вярнуцца да тлумачальнага таксту і з яго дапамогай паспрабаваць адказаць на гэтае пытанне зноў.

 

pdf.png pick_matematika_be_9_latotin.pdf
Дата 11.05.2017 14:23:00 Размер файла 24 MB Скачать 4

Похожие материалы (по тегу)