Сусветная гісторыя

9 клас Просмотров: 2632
Купить
Всесвітня історія Нового часу. XIХ - початок ХX ст. Навчальний посібник для 9 класу загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
• Рік видання: 2010
• Сторінок: 231
• Формат файлу: pdf

 

Паважаныя юныя чытачы!

 

У 9-м класе вы прадоўжыце вывучаць гісторыю Новага часу і азнаёміцеся з другім перыядам гэтай эпохі. Але перш чым выправіцца ў думках у падарожжа па краінах XIX — пачатку XX ст., задумаемся яшчэ раз над тым. што ёсць гісторыя. Якое месца займае яна ў жыцці чалавека? Заканамерныя ці выпадковыя падзеі. што адбыліся? Што вызначае ход часу? Можа, гісторыя — гэта ўсяготолькі мы, людзі? На гэтыя і многія іншыя пытанні вам дапаможа адказаць ваш настаўнік. бо без яго падарожжа ў гісторыю — усё адно, што плаванне на караблі без капітана.

Кніга складаецца з пяці раздзелаў: «Заходняя Еўропа», «Адна Амерыка — два светы», «Расійская дзяржава. Славянскія краіны», «Краіны Азіі і Афрыкі», «Першая сусветная вайна». Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на параграфы.

У канцы параграфаў прапануюцца пытанні і заданні дтя праверкі ведаў. Матэрыялы рубрык «Раім абмеркаваць» і «Гэга цікава» дапамогуць вам развіцьздольнасцьда актыўнага мыслення і крытычнага асэнсавання гістарычных падзей.

Уважліва азнаёмцеся з вучэбным дапаможнікам. Вы ўбачыце, што асаблівым тлустым шрыфтам выдзелены даты, якія неабходна запомніць, і тэрміны, якія больш падрабязна тлумачацца ў «Слоўніку гістарычных тэрмінаў і паняццяў». Ключавыя словы. на якія варта звярнуць асаблівую ўвагу, пададзены светлым курсівам, а імёны вядомых прадстаўнікоў Новага часу — паўтлустым курсівам. «Храналагічная табліца» дапаможа вам запомніць самыя важныя падзеі гэтага перыяду. А тым, хто імкнецца пашырыць свой кругагляд і ўдасканаліць веды, прапаноўваецца спіс дадатковай літаратуры. Ен стане для вас своеасаблівым компасам у моры кніг па сусветнай гісторыі. Каб прачытанае надоўга засталося ў памяці, раю вам весці дзённік чытача.

Пры падрыхтоўцы дамашняга задання выкарыстоўвайце ілюстрацыі, картасхемы, схемы, графікі і табліцы. Выконвайце заданні да кожнага ўрока адказна і старанна.

 

pdf.png pick_vsesvitnya_istoriya_be_9_koshelev.pdf
Дата 03.05.2017 14:06:00 Размер файла 19 MB Скачать 62

Похожие материалы (по тегу)