Працоўнае навучанне

8 клас Просмотров: 407
Купить
Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2019
• Сторінок: 159
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія васьмікласнікі!

 

Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем у вучэбных майстэрнях. У 8-м класе вы пашырыце свае веды пра драўніну і вытворчасць металаў і сплаваў. Даведаецеся, якія маркі сталі выкарыстоўваць для вырабу рэжучых інструментаў. Пазнаёміцеся з механічнай апрацоўкай драўніны, з будовай такарных станкоў, навучыцеся працаваць на іх. Зможаце самастойна спраектаваць і вырабіць прадметы, якія магчыма будзе падарыць сваім сябрам і родным або выкарыстаць у быце. Таксама даведаецеся пра выпраўленне непаладак санітарна-тэхнічнага абсталявання, зможаце самі выканаць найпрасцейшы рамонт гэтага абсталявання. Пазнаёміцеся з некаторымі прафесіямі лю-дзей, якія працуюць у сферы вытворчасці.

Для работы ў вучэбнай майстэрні і дома вам спатрэбяцца розныя інструменты, абсталяванне і прыстасаванні. На ўроках працоўнага навучання вы даведаецеся пра іх прызначэнне і авалодаеце прыёмамі работы з імі. Звяртаем вашу ўвагу, што апісанне прыёмаў работы з інструментамі прапануецца для навучэнцаў, у якіх рабочая рука правая. У выпадку, калі ваша рабочая рука левая (вы — ляўша), то ўсе рэкамендацыі неабходна выконваць з дакладнасцю наадварот.

Памятайце! Ваш поспех залежыць шмат ад якіх складальнікаў. Работы па стварэнні вырабаў з драўніны і металаў, а таксама рамонтныя работы на вучэбным месцы павінны выконвацца з найменшымі затратамі сіл і энергіі. Таму правільна арганізаванае вучэбнае месца дае магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы, палепшыць якасць выкананага вырабу. У час работы з інструментамі і прыстасаваннямі неабходна строга выконваць правілы бяспечных паводзін. Успомніце правілы бяспечных паводзін у майстэрні.

1. Працаваць заўсёды трэба ў спецвопратцы.
2. Заходзіць у майстэрню, займаць сваё вучэбнае месца, пачынаць і заканчваць работу трэба толькі з дазволу настаўніка.
3. Перш чым прыступаць да работы па вырабе прадмета, трэба атрымаць у настаўніка ўказанні да выканання работы.
4. Па патрабаванні настаўніка трэба спыніць работу і ўважліва выслухаць яго тлумачэнні.
5. Інструменты і прыстасаванні трэба захоўваць у інструментальных шафах, на стэлажах, укладках. У латку варштата павінны знаходзіцца толькі тыя інструменты, якія неабходны для работы.
6. Заданне неабходна выконваць акуратна, эканомна расходуючы матэрыял.
7. Нельга дакранацца пальцамі да вострых кантаў рэжучых інструментаў.
8. Неабходна падтрымліваць парадак і чысціню на вучэбным месцы. Стружкі і пыл неабходна прыбіраць шчоткай-змёткай. Hi ў якім разе нельга здзьмухваць іх.
9. Нельга адцягваць увагу ад працы і перашкаджаць працаваць іншым навучэнцам.
10. Трэба акуратна і беражліва абыходзіцца з інструментамі і матэрыяламі, выкарыстоўваць іх толькі згодна з прызначэннем. Калі ў час работы сапсаваўся інструмент, неабходна адразу паведаміць пра гэта настаўніку.
11. Пасля завяршэння работы неабходна ачысціць інструменты, прыбраць вучэбнае месца, пачысціць спецвопратку, вымыць рукі.

 

pdf.png pick_trudove_navchannya_be_8_chernova.pdf
Дата 13.01.2020 21:17:08 Размер файла 12 MB Скачать 2

Похожие материалы (по тегу)