Фізіка

8 клас Просмотров: 732
Купить
Фізика. Навчальний посібник для 8 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2018
• Сторінок: 176
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія васьмікласнікі!

 

Матэрыял гэтага дапаможніка пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, найбольш важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыцця. Аднак, каб рашаць практычныя задачы, тлумачыць тое, што адбываецца ў навакольным свеце, неабходна зразумець фізічныя з’явы, засвоіць іх сутнасць, асноўныя заканамернасці, якім яны падпарадкоўваюцца. Каб праца з вучэбным дапаможнікам была болын плённай, мы хацелі б даць вам некалькі парад.

Прачытайце параграф спачатку аглядна, а потым бярыцеся за яго вывучэнне грунтоўна. Асаблівую ўвагу надавайце азначэнням велічынь, формулам, законам. Яны ў тэксце вылучаны тлустым шрыфтам. Калі формула мае вывад, яго трэба самастойна ўзнавіць у сшытку.

У тэксце параграфа могуць сустракацца пытанні. Калі на якое-небудзь з пытанняў вы не змаглі адказаць, уважліва прачытайце тэкст параграфа яшчэ раз і зноў паспрабуйце адказаць на пытанне.

Уважліва чытайце апісанні доследаў, прыведзеныя ў параграфе. Многія з іх можна паўтарыць дома. Сур’ёзна стаўцеся да галоўных вывадаў. Іх карысна запісаць у сшытак і дапоўніць сваімі меркаваннямі, якія ў вас непазбежна ўзнікнуць.

У канцы параграфа прадугледжаны кантрольныя пытанні. Імкніцеся даць адказ на кожнае з іх, нават калі для гэтага спатрэбіцца выкарыстаць дадатковую літаратуру або Інтэрнэт.

Пасля вывучэння тэарэтычнага матэрыялу, адказаў на кантрольныя пытанні трэба рашыць задачы, прапанаваныя ў практыкаваннях. Задачы размешчаны па ступені нарастання складанасці. Найбольш складаныя задачы і кантрольныя пытанні пазначаны знакам. У некаторых параграфах змяшчаецца матэрыял для дапытлівых. Ён можа быць вывучаны па жаданні.

У канцы болынасці параграфаў ёсць дамашнія эксперыментальныя заданні, а ў канцы раздзелаў дадзены спісы праектных заданняў. Яны выконваюцца па рэкамендацыі настаўніка.

Рэкамендацыі па «ажыўленні» доследаў, пазначаных знакам, дадзены ў Дадатку.

У стварэнні вучэбнага дапаможніка прымаў удзел вялікі калектыў спецыялістау. Шанунце намаганні усіх, хто працавау над кнігай, — беражыце яе!

Жадаем вам творчасці і поспехаў пры вывучэнні фізікі.

 

 

pdf.png pick_fizika_be_8_isachenkova2.pdf
Дата 29.10.2019 20:06:48 Размер файла 15 MB Скачать 17

Похожие материалы (по тегу)