Матэматыка

8 клас Просмотров: 1457
Купить
Математика. Навчальний посібник для 8 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2015
• Сторінок: 407
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

За сем гадоў навучання ў школе вы шмат чаго даведаліся. Вы засвоілі натуральныя, цэлыя, рацыянальныя лікі, г. зн. умееце запісваць і параўноўваць іх, выконваць над імі дзеянні складання, аднімання, множання, дзялення, узвядзення ў ступень; навучыліся выкарыстоўваць уласцівасці гэтых дзеянняў для спрашчэння вылічэнняў пры знаходжанні значэнняў лікавых выразаў.

Уласцівасці дзеянняў складаюць аснову тоесных пераўтварэнняў выразаў са зменнымі, з якіх вам сталі вядомыя цэлыя і дробава-рацыянальныя выразы. Пры пераўтварэннях цэлых выразаў прымяняюць раскрыццё дужак, вынясенне агульнага множніка за дужкі і прывядзенне падобных, формулы скарочанага множання і раскладанне мнагачленаў на множнікі. Пры пераўтварэннях дробава-рацыянальных выразаў выкарыстоўваюць таксама правілы выканання дзеянняў над рацыянальнымі дробамі. Пераўтварэнні выразаў вы выкарыстоўвалі пры рашэнні ўраўненняў.

Вам сталі вядомыя асноўныя геаметрычныя фігуры і некаторыя іх уласцівасці. Вы навучыліся вымяраць адрэзкі і вуглы, будаваць адрэзак дадзенай даўжыні і вугал з дадзенай градуснай мерай; даведаліся пра ўласцівасці сумежных і вертыкальных вуглоў, вуглоў трохвугольніка, у тым ліку раўнабокага; умееце карыстацца прыметамі роўнасці трохвугольнікаў; ведаеце некаторыя ўласцівасці прамавугольнага трохвугольніка, прыметы і ўласцівасці паралельных прамых; пазнаёміліся з выкарыстаннем цыркуля і лінейкі пры рашэнні геаметрычных задач на пабудаванне. Як і раней, вам трэба будзе асвойваць асноўныя спосабы даказвання, навучыцца ўзнаўляць не толькі гатовыя доказы тэарэм, змешчаныя ў вучэбным дапаможніку, але і самім будаваць нескладаныя доказы.

Свае веды пра лікі, выразы і фігуры вы выкарыстоўвалі пры рашэнні разнастайных тэкставых задач. Рашэнне задачы патрабавала ад вас стварэння матэматычнай мадэлі сітуацыі, што апісана ўмовай. У адных выпадках вы, выкарыстоўваючы схему, рысунак, рашалі задачу арыфметычна, у другіх, болын складаных выпадках мадэлявалі ўмову задачы ўраўненнем і рашалі яе алгебраічна.

 

pdf.png pick_matematika_be_8_latotin.pdf
Дата 10.04.2017 15:25:00 Размер файла 21 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)