Алгебра

7 клас Просмотров: 1423
Купить
Математика. Навчальний посібник для 7 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2014
• Сторінок: 318
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія сябры!

 

Знаёмства з матэматыкай пачалося для вас з арыфметыкі — навукі аб ліках. Вы даведаліся, што такое натуральныя, цэлыя, рацыянальныя лікі, навучыліся выконваць розныя дзеянні над гэтымі лікамі (складанне, адніманне, множанне, дзяленне, узвядзенне ў ступень). Вы навучыліся рашаць арыфметычныя задачы, а таксама пазнаёміліся з некаторымі геаметрычнымі фігурамі і іх уласцівасцямі.

У 7-м класе вы пачынаеце вывучаць алгебру. Вы навучыцеся пераўтвараць розныя выразы, даказваць тоеснасці, рашаць ураўненні і задачы, будаваць графікі.

Практыкаванні ў вучэбным дапаможніку нумаруюцца па раздзелах. Лік перад кропкай абазначае нумар раздзела, лік пасля кропкі — нумар практыкавання. Напрыклад, 5.16 — гэта 16-е практыкаванне з 5-га раздзела. Аналагічна нумаруюцца і пункты тэорыі. Пункт 2.4 азначае 4-ы пункт з 2-га раздзела.

Практыкаванні, якія павінны ўмець рашаць усе, адзначаны кружочкам (напрыклад, 1.31°). Астатнія заданні адрасаваны тым, хто жадае паглыбіць свае веды; нумары найболын складаных з іх адзначаны зорачкай (напрыклад, 3.65*).

Месцы ў тэксце, на якія трэба звярнуць увагу, вылучаны рознымі шрыфтамі або адзначаны на палях клічнікам.

Матэрыял, змешчаны паміж трохвугольнікамі, прызначаны для тых, хто цікавіцца матэматыкай і збіраецца сур’ёзна вывучаць яе і далей.

Вагі нарысаваны там, дзе ёсць магчымасць параўнаць варыянты рашэння або доказу.

Тлумачэнні да пераўтварэнняў змяшчаюцца паміж дзвюма вертыкальнымі стрэлкамі, напрамак стрэлак паказвае, якое менавіта пераўтварэнне тлумачыцца; гэтыя тлумачэнні не трэба запісваць пры афармленні рашэння ў сшытку.

 

 

pdf.png pick_algebra_be_7_kuznetsova.pdf
Дата 14.03.2017 09:51:00 Размер файла 12 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)