Матэматыка

Оцінити підручник:
5,0 1
Матэматыка 7 клас Латоцін Чабатарэўскі 2014

Математика. Навчальний посібник для 7 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

  • Автор: Л.О.Латотін, Б.Д.Чеботаревський
  • Видавництво: "Народная асвета"
  • Рік видання: 2014
  • Сторінок: 367
  • Формат файлу: pdf

Дарагія сябры!

 

Матэматыка, якую вы будзеце вывучаць у VII класе, адрозніваецца ад матэматыкі V і VI класау. Ранен асноуная увага была скіраваная на пашырэнне «свету лікаў». У V класе вы завяршылі вывучэнне натуральных лікаў і пачалі вывучаць звычайныя дробы і дзеянні над імі. Вам сталі вядомыя ўсе дадатныя рацыянальныя лікі. Вывучэнне матэматыкі ў VI класе пачалося са знаёмства з дзесятковымі дробамі, якімі можна выяўляць рацыянальныя лікі. Дзесятковыя дробы найболын зручныя ў практычных вылічэннях, асабліва зараз, калі ёсць магчымасць карыстацца калькулятарам. У VI класе з’явіліся новыя лікі — адмоўныя, якія разам з вывучанымі раней лікамі склалі мноства ўсіх рацыянальных лікаў. У VII класе вы не будзеце знаёміцца з новымі лікамі, гэта вас чакае ў VIII класе.

Вывучэнне лікаў і дзеянняў над імі складае змест арыфметыкі. У VII класе замест канкрэтных лікаў вы будзеце разглядаць зменныя. 3 лікаў і зменных утвараюцца выразы і формулы. Вывучэнне выразаў і дзеянняў над імі складае асноўны змест алгебры, якая разам з арыфметыкай і геаметрыяй належыць да старэйшых галін матэматыкі. Вылучэнне алгебры ў асобны раздзел звязана з дзейнасцю матэматыка і астранома IX стагоддзя Абу Абдалы Мухамеда бен Мусы аль-Маджусі аль-Харэзмі і вучонага энцыклапедыста X—XI стагоддзяў Абу Рэйхана Мухамеда ібн Ахмеда аль-Беруні. Далейшае развіццё алгебры звязана з дзейнасцю матэматыка XVI стагоддзя Франсуа Віета і філосафа і матэматыка XVII стагоддзя Рэнэ Дэкарта. Асноўная праблема алгебры XVI—XVIII стагоддзяў — рашэнне ўраўненняў розных відаў. Вы навучыцеся рашаць найбольш простыя — лінейныя — ураўненні. Адзначым, што Віет ведаў агульныя прыемы рашэння ўраўненняў другой, трэцяй і чацвёртай ступеняў.

 

pick_matematika_be_7_latotin.pdf
18 MB
6

Схожі матеріали