Геаграфія

7 клас Просмотров: 1718
Купить
Початковий курс географії. Навчальний посібник для 7 класу загальноосвітніх закладів загальної з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
• Рік видання: 2011
• Сторінок: 199
• Формат файлу: pdf

 

Шаноўныя вучні!

 

Вы ўжо ведаеце, што геаграфія як навука вывучае прыроду Зямлі, насельніцтва і яго гаспадарчую дзейнасць. Прырода — асяроддзе, у якім жыве чалавек, крыніца ўсіхяго багаццяў Рэчыва і энергію прыроды чалавек прыстасоўвае да сваіх жыццёвых патрэб у працэсе працоўнай дзейнасці. Жыццё чалавека без прыроды немагчымае, таму неабходна берагчы і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць прыродныя ўмовы і багацці ў паўсядзённым і гаспадарчым жыцпі.

У 6-м класе вы вывучылі гісторыю развіцця геаграфічнай навукі, даведаліся пра выдатных першаадкрывальнікаў і падарожнікаў. Атрымалі ўяўленне пра план мясцовасці і геаграфічную карту, літасферу і рэльеф Зямлі, Сусветны акіян і воды сушы. Набылі пэўныя ўменні і навыкі па выкарыстанні геаграфічнай карты і глобуса як крыніцы новых ведаў.

У 7-м класе вы прадоўжыце вывучэнне пачатковага курса геаграфіі. Неад’емная частка прыроды Зямлі, акрамя ўжо вывучаных вамі літасферы і гідрасферы, — атмасфера і працэсы, якія адбываюцца ў ёй. Яны ўплываюць на ўсе кампаненты прыроды, жыццё ідзейнасць чалавека. У выніку ўзаемадзеяння жывой і нежывой прыроды ўтварыліся глебы і ўзнікла асаблівая абалонка нашай планеты — біясфера, або абалонка жыцця.

Вучэбны дапаможнік складаецца з двух раздзелаў: «Прырода Зямлі» і «Насельніцтва і яго гаспадарчая дзейнасць». Яны ўключаюць у сябе восем тэм: «Атмасфера. Надвор’е і клімат», «Біясфера», «Насельніцтва Зямлі», «Палітычная карта свету», «Прыродныя рэсурсы і гаспадарчая дзейнасць», «Галіны прамысловасці», «Сельская гаспадарка» і «Транспарт», якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на параграфы.

 

pdf.png pick_geografiya_be_7_andrievska.pdf
Дата 11.03.2017 12:06:00 Размер файла 16 MB Скачать 16

Похожие материалы (по тегу)