Працоўнае навучанне

7 клас Просмотров: 1397
Купить
Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 7 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2012
• Сторінок: 200
• Формат файлу: pdf

 

У 7-м класе ў раздзеле «Апрацоўка драўніны» вы вывучыце будову драўніны і віды ліставых драўняных матэрыялаў. Выконваючы патрабаванні па ахове працы і эканомна расходуючы матэрыялы, навучыцеся пілаваць драўніну ўздоўж валокнаў, а таксама дзяўбці драўніну, свідраваць яе на станку і збіраць дэталі з драўніны на шыпах.

У раздзеле «Апрацоўка металаў» вы пазнаёміцеся з асноўнымі ўласцівасцямі металаў і сплаваў. Навучыцеся карыстацца штангенцыркулем і эканомна расходаваць матэрыял. Будзеце рубіць тонкаліставы метал і рэзаць яго нажоўкай, апілоўваць метал і свідраваць яго на станку.

Раздзел «Тэхнічная творчасць» раскрые агульныя звесткі пра лятальныя апараты і авіямадэліраванне, тэхналогію вырабу мадэлі планёра; пра віды машын і такія ўласцівасці кампазіцыі вырабу, як кантраснасць і нюанснасць.

У раздзеле «Мастацкая апрацоўка матэрыялаў» вы авалодаеце тэхналогіяй контурнай разьбы па драўніне або аплікацыі і пляцення з бяросты (на выбар). Даведаецеся, як правільна і беражліва нарыхтоўваць бяросту, з якой можна выконваць вырабы з элементамі аплікацыі і пляцення. Вывучыце прылады і прыстасаванні для выканання контурнай разьбы і інш.

У кожным раздзеле вы будзеце працягваць у пачатку работы арганізоўваць вучэбныя месцы, з парадкам і правіламі арганізацыі якіх ужо азнаёміліся падчас апрацоўкі канструкцыйных і прыродных матэрыялаў. Адрозненні будуць толькі ў тым, што вы даведаецеся пра новыя прылады, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне, засвоіце правілы работы з імі.

 

pdf.png pick_trudove_navchannya_be_7_astreyko.pdf
Дата 24.02.2017 16:36:00 Размер файла 11 MB Скачать 3

Похожие материалы (по тегу)