Працоўнае навучанне

7 клас Просмотров: 1099
Купить
Трудове навчання. Обслуговуюча праця. Навчальний посібник для 7 класу загальноосвітніх закладів освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2015
• Сторінок: 215
• Формат файлу: pdf

 

У гэтым годзе вы працягнеце знаёміцца з рознымі раздзеламі абслуговай працы, будзеце ўдасканальваць тэарэтычныя веды, практычныя ўменні, навыкі і набываць новыя.

Вы пачняце вывучэнне прадмета з раздзела «Асновы прыгатавання ежы», дзе працягнеце развіваць свае кулінарныя здольнасці. Для вывучэння вам прапанаваны матэрыял пра хімічны састаў ежы, пра сервіроўку стала да абеду, правілы карыстання сталовымі прыборамі.

У вучэбным дапаможніку прадстаўлены цікавы асартымент кулінарных страў: стравы з агародніны, мяса, рыбы, першыя стравы. Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі гэтых вырабаў, патрабаваннямі да іх, правіламі прыгатавання і падачы. Тэарэтычны матэрыял змяшчае шмат карыснай і цікавай інфармацыі.

Прадстаўлены ў вучэбным дапаможніку і матэрыял аб беларускай народнай кухні. Тут вы даведаецеся пра асаблівасці беларускай кухні і навучыцеся гатаваць стравы з бульбы і агародніны. У дадатку вучэбнага дапаможніка па кожным асартыменце прапанаваны рэцэпты кулінарных страў, якія вы зможаце прыгатаваць не толькі на ўроку, але і дома.

Раздзел «Апрацоўка тэкстыльных матэрыялаў» раскажа пра валокны жывёльнага паходжання, тканіны з іх, уласцівасці і вобласці іх выкарыстання, а таксама пра простыя ткацкія перапляценні.

Вывучыўшы матэрыял па тэме «Машыназнаўства», вы пашырыце свае веды аб швейнай машыне, яе рэгулятарах, непаладках, якія ўзнікаюць у працэсе пашыву швейных вырабаў. Навучыцеся выконваць акантовачныя швы, якія шырока выкарыстоўваюцца пры выкананні швейных і дэкаратыўных вырабаў.

 

pdf.png pick_trudove_navchannya_be_7_stolyarova.pdf
Дата 24.02.2017 16:32:00 Размер файла 12 MB Скачать 4

Похожие материалы (по тегу)