Працоўнае навучанне

6 клас Просмотров: 537
Купить
Трудове навчання. Технічна праця. Навчальний посібник для 6 класу закладів загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)

• Автор:  
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2018
• Сторінок: 189
• Формат файлу: pdf

 

Дарагія шасцікласнікі!

 

Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем. У 5-м класе вы пазнаёміліся з абсталяваннем сталярнай і слясарнай майстэрні, даведаліся, як атрымліваюць драўніну і метал, навучыліся ствараць вырабы з драўніны і дроту. У 6-м класе вы пашырыце свае веды пра ўласцівасці драўніны, драўняныя пароды, вытворчасць піламатэрыялаў. Азнаёміцеся з атрыманнем тонкаліставога металу, яго відамі і ўласцівасцямі. Даведаецеся пра тэхналогіі, інструменты і прыстасаванні для апрацоўкі піламатэрыялаў і тонкаліставога металу. Зможаце адрамантаваць выведзены са строю малаток або гаспадарчы інвентар. Навучыцеся самастойна праектаваць і ствараць вырабы, якія зможаце падарыць сваім сябрам і родным. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, што працуюць у розных сферах вытворчасці.

Для працы ў вучэбнай майстэрні і дома вам спатрэбяцца розныя інструменты. На ўроках працоўнага навучання вы даведаецеся пра іх прызначэнне і зможаце авалодаць прыёмамі працы з імі.

Звяртаем вашу ўвагу, што апісанне ў вучэбным дапаможніку прыёмаў працы з інструментамі прапануецца для навучэнцаў, у якіх рабочая рука правая. У выпадку, калі ваша рабочая рука левая (вы — ляўша), прыёмы працы з інструментамі неабходна выконваць з дакладнасцю наад-варот.

Памятайце! Ваш поспех залежыць ад многіх складальнікаў. Работы па стварэнні вырабаў з драўніны і металаў, a таксама рамонтныя работы на вучэбным месцы павінны выконвацца з найменшымі затратамі працы, сіл і энергіі. Таму правільна арганізаванае вучэбнае месца дае магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы, палепшыць якасць створанага вырабу. У час работы з інструментамі і прыстасаваннямі неабходна строга выконваць правілы бяспечных паводзін. Успомніце правілы бяспечных паводзін у вучэбнай майстэрні.

 

pdf.png pick_trudove_navchannya_be_6_chernova.pdf
Дата 22.09.2019 22:12:30 Размер файла 14 MB Скачать 8

Похожие материалы (по тегу)