Гісторыя Беларусі (частка 2)

6 клас Просмотров: 2673
Купить
Історія Білорусі. Навчальний посібник для 6 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 2. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
• Рік видання: 2016
• Сторінок: 146
• Формат файлу: pdf

 

Юныя сябры!

 

Перш чым пачынаць працаваць з дапаможнікам, уважліва азнаёмцеся з яго зместам. Кніга складаецца з дзвюх частак, у кожнай з якіх — па два вялікія раздзелы. Раздзелы падзяляюцца на параграфы, якія змяшчаюць некалькі пунктаў абазначаных лічбамі.

Дапаможнік пачынаецца з «Уводзін». Там даюцца агульныя звесткі пра гісторыю Беларусі ў старажытнасці і Сярэднявеччы, пра асноўныя крыніцы, з якіх мы даведаліся аб тых далёкіх часах.

Кожны параграф пачынаецца з пытанняўу рубрыцы «Успомніце» і завяршаецца пытаннямі да тэксту. Пытанні ёсць і ў тэксце. Паспрабуйце адказаць на кожнае з іх. Гэта дазволіць болын удумліва і поўна засвоіць новы матэрыял, звязаць яго з тымі ведамі, якія вы набылі раней.

Каб адказаць на некаторыя пытанні, трэба не толькі зразумець пра-чытанае, але і болын падумаць, паразважаць, а калі неабходна, звярнуцца па дапамогу да настаўніка. Такія пытанні пазначаны зорачкай.

У некаторых пунктах вы знойдзеце рубрыку «Гістарычная даведка». Яе матэрыялы паглыбяць вашы веды па прадмеце. Вывучэнне гісторыі грунтуецца на выкарыстанні гістарычных крыніц. Іх змест дазваляе нам зазірнуць у мінулае, даведацца пра падзеі далёкіх часоў ці пра тое, як іх ацэньвалі сучаснікі. У рубрыцы «Цікава ведаць» прыводзяцца дадатковыя гістарычныя факты, кароткія ўрыўкі з гістарычных твораў летапісаў і іншых пісьмовых крыніц.

На старонках падручніка вы знойдзеце малюнкі. Яны таксама патрабуюць вашай увагі. Вызначце, што з прачытанага ў тэксце яны адлюстроўваюць. Звяртайце ўвагу і на картасхемы. Яны дазволяць дапоўніць вашу вандроўку ў часе па краіне нашых продкаў падарожжам у прасторы. Тлумачэнні слоў, выдзеленых у тэксце тлустым курсівам, — абавязковыя для засваення. Іх азначэнні, а таксама паняцці, пазначаныя курсівам, можна знайсці ў «Слоўніку гістарычных паняццяў і тэрмінаў», змешчаным у канцы кожнай з дзвюх частак дапаможніка. Даты, якія неабходна запомніць, а таксама імёны славутых гістарычных асоб вылучаны тлустым шрыфтам.

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi2_be_5_bohan.pdf
Дата 18.02.2017 11:33:00 Размер файла 20 MB Скачать 56

Похожие материалы (по тегу)