Гісторыя Беларусі (частка 1)

6 клас Просмотров: 2528
Купить
Історія Білорусі. Навчальний посібник для 6 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 1. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Видавничий центр БГУ"
• Рік видання: 2016
• Сторінок: 163
• Формат файлу: pdf

 

Юныя сябры!

 

Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. 3 яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найболын ранні перыяд гісторыі.

Старажытны, або першабытны, перыяд — гэта першая ступень у гісторыі народаў свету. У тыя часы на беларускіх землях рассяліліся людзі. Аў самым пачатку наступнага перыяду — Сярэднявечча — на сучаснай тэрыторыі Беларусі з’явіліся нашыя непасрэдныя продкі славяне. Як вы ўбачыце, перыяд Сярэднявечча для Беларусі быў багаты на падзеі. Гэта час утварэння першых дзяржаў, страты і набыцця імі незалежнасці. Тады ж сфарміравалася феадальнае грамадства. Насельніцтва беларускіх зямель удасканальвала прылады працы. Былі створаны выдатныя помнікі архітэктуры і мастацтва. Да ліку найболын важных падзей належыць і пашырэнне хрысціянства.

Вывучаючы гісторыю Беларусі, вы пазнаёміцеся з мудрымі князямі, мужнымі ваярамі, пабожнымі царкоўнымі дзеячамі, таленавітымі пісьменнікамі і дойлідамі, самаадданымі асветнікамі. Але іх дасягненні былі б немагчымыя без штодзённай цяжкай працы простага народу.

У старажытнасці казалі, што гісторыя — гэта настаўніца жыцця. Сапраўды, веданне мінулага дазваляе нам разумець сучаснасць. Разам з тым гісторыя дае магчымасць прадбачыць будучыню і не паўтараць памылак, зробленых у мінулым.

Гісторыя Беларусі — гэта частка сусветнай гісторыі, гісторыі ўсяго чалавецтва. Вывучаючы сусветную гісторыю, вы знойдзеце шмат агульных з’яў. Аднак зразумелай будзе і адметнасць мінулага нашай Радзімы.

У працы над гэтай кнігай вам дапаможа настаўнік. Але, каб авалодаць ведамі па айчыннай гісторыі, вы павінны не толькі ўважліва вывучаць тэкст параграфаў але чытаць і шмат іншай літаратуры. Шэраг кніг прапанаваны ў канцы кожнай з дзвюх частак дапаможніка ў рубрыцы «Раім пачытаць». Ваша цікавасць да прадмета зробіць вывучэнне роднай гісторыі паспяховым. Гэта дазволіць вам стаць адукаванымі людзьмі і сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны.

У добры шлях, юныя сябры, і вялікіх поспехаў вам на гэтым пшяху!

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi1_be_5_bohan.pdf
Дата 18.02.2017 11:32:00 Размер файла 20 MB Скачать 65

Похожие материалы (по тегу)