Білоруська мова. Навчальний посібник для 6 класу установ загальної середньої освіти з білоруською та російською мовами навчання. (Білоруське видання).
• Автор: В.П.Красней, Є.М.Лаврель, С.Г.Рачевський
• Видавництво: "Національний інститут освіти"
• Рік видання: 2015
• Сторінок: 320
• Формат файлу: pdf
Адной з істотных адзнак кожнага народа з’яўляецца яго мова. Беларускі паэт Францішак Багушэвіч пісаў, што мова — гэта «адзежа душы» чалавека. Яна ўніверсальная форма выяўлення, існавання і захавання духоўнай культуры нацыі. Па мове лю-дзі пазнаюць, якой нацыянальнасці чалавек.
Мова — адна з асноўных характэрных прымет нацыі. У слоўных глыбінях роднай мовы адлюстроўваецца ўвесь народ і ўся яго радзіма. I многія словы з’яўляюцца жывымі сведкамі таго, як па-рознаму ўспрымалі і пазнавалі розныя народы тыя ці іншыя з’явы навакольнага светудавалі ім адпаведныя свайму разуменню назвы. Напрыклад, шматкаляровую дугападобную паласу на небе беларусы назвалі вясёлкай, расіяне — радугай, а немцы — Regenbogen. Відавочна, што беларусы гэтую з’яву суадносілі з паняццем «весела», рускія — з паняццем «радасна», немцы — з паняццямі «дождж» (Regen) і «дуга» (Bogen). У рускай мове вялікая птушка з бліскучым чорным апярэннем названа словам воран паводле колеру (вороной — чёрный), у беларускай мове — словам крумкач паводле характэрнага голасу «крук-крук» або «крок-крок». Па-рознаму ў розных краінах чуюць бляянне авечкі: у нас — «бе-е», у Германіі — «ме-е», у Іспаніі — «бі-бі», у Турцыі — «мі-мі». Такая рознагалосіца ўзнікла ў выніку таго, што людзі ў кожнай краіне гукі жывёл прыстасоўваюць да гукаў і вымаўлення сваёй роднай мовы. У выніку ў кожнага народа вякамі складвалася свая моўная карціна нацыянальнага бачання навакольнага свету.