Історія стародавнього світу. Навчальний посібник для 5 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. Частина 2. (Білоруське видання).
• Автор: В.С.Кошелев, М.С.Корзун, М.Й.Мініцкий
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2014
• Сторінок: 127
• Формат файлу: pdf
Дарагія вучні!
Вы ўжо пазнаёміліся з гісторыяй Старажытнага Усходу і Амерыкі. Зараз мы пераходзім да вывучэння першых цывілізацый, якія ўзніклі ў Еўропе. Гэтымі цывілізацыямі былі Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым. Разам яны складаюць адзіную антычную цывілізацыю, або антычнасць.
Паняцце «антычнасць» паходзіць ад лацінскага слова «антыквус», што азначае «старажытны», або «старажытнасць». Але яно адносіцца толькі да грэка-рымскай старажытнасці.
Калыскай антычнасці з’яўляецца Старажытная Грэцыя. Дасягненні Старажытнай Грэцыі атрымаў у спадчыну Старажытны Рым. Грэка-рымская старажытнасць стала асновай сучаснай еўрапейскай цывілізацыі.
Вялікую ролю ў гісторыі антычных дзяржаў, а гэта значыць і ўсёй Еўропы, адыгралі так званыя варварскія народы.