Асновы бяспекі жыццядзейнасці

5 клас Просмотров: 1519
Купить
Основи безпеки життєдіяльності. Навчальний посібник для 5-6 класів загальноосвітніх закладів з білоруською мовою навчання з 12-річним строком навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2008
• Сторінок: 160
• Формат файлу: pdf

 

Сучаснае асяроддзе пражывання чалавека мяняецца імкліва і становіцца непрадказальным для яго. Развіццё тэхналогій ператварае чалавека ў спажыўца тавараў і паслуг. Ён можа атрымаць усё неабходнае, не прыкладваючы асаблівых намаганняў. Сучасны чалавек разумны, адукаваны, яму даступная любая інфармацыя. Аднак пры гэтым ён страчвае сувязь з прыродай і тыя лепшыя якасці, якімі валодалі нашы продкі. Рэдкі жыхар вялікага горада ўмее запрэгчы каня і праехаць на ім вярхом. Ён слаба разбіраецца ў лекавых і пажыўных уласцівасцях раслін, не ўмее злавіць дзічыну і прыгатаваць яе, не можа здабыць агонь і пабудаваць жыллё. А ўсё гэта проста неабходна пры самым нязначным збоі ў працы сістэм жыццезабеспячэння. Адсутнасць электрычнасці, цяпла, вады ў вадаправодзе, тэлефоннай сувязі ў выніку тэхнічнай аварыі або стыхійнага бедства іншы раз становіцца для сучаснага чалавека сур’ёзным выпрабаваннем. Гэта назіранне дазваляе зрабіць выснову, што неабходна вучыцца правільным паводзінам у экстрэмальнай сітуацыі.

Кожны сучасны чалавек дзеля свайго гарманічнага развіцця з самага ранняга дзяцінства павінен клапаціцца пра ўласнае здароўе, фізічнае развіццё, выхоўваць у сабе валявыя якасці. Для гэтага трэба бываць на прыродзе, займацца спортам, загартоўваць свой арганізм. I вынік абавязкова будзе. Вы зможаце пераадолець любыя складаныя сітуацыі. За час вучобы ў школе вы даведаецеся шмат новага, карыснага і неабходнага для далейшага жыцця.

 

pdf.png pick_osnovi_bezpeki_be_5_fatin.pdf
Дата 08.02.2017 13:55:00 Размер файла 6 MB Скачать 14

Похожие материалы (по тегу)