Мистецтво (вітчизняна та світова художня культура). Навчальний посібник для 5 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).
• Автор: О.О.Грачова, Ю.Ю.Захарина, С.І.Колбишева
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2016
• Сторінок: 128
• Формат файлу: pdf
Дарагія сябры!
Вы пазнаёміцеся з новым вучэбным прадметам «Мастацтва». Паспрыяе гэтаму вучэбны дапаможнік, знаёмства з якім адкрые вам асаблівы свет — свет мастацтва. Ён напоўнены дзіўнымі фарбамі і гукамі, «гаваркімі» лініямі і формамі, выразнымі словамі і рухамі. Вы будзеце вучыцца разумець і адчуваць свет мастацтва. Даведаецеся, што кожны твор непаўторны і ўнікальны. У адным знаходзіць адлюстраванне жыццё канкрэтнага чалавека, у іншым — лёс краіны або нават усяго чалавецтва.
У вандроўцы вам дапамогуць каляровыя ілюстрацыі. Вы пазнаёміцеся з выдатнымі помнікамі архітэктуры, творамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, літаратуры і музыкі.
Каб твор мастацтва адкрыў вам свае таямніцы, ставіцца да яго трэба вельмі паважліва. Будзе добра, калі вы з сябрамі і бацькамі пафантазіруеце, прыдумаеце штосьці, увасобіце ў жыццё творчыя задумы. Так вы зможаце таксама стаць трошкі мастакамі.
У вучэбным дапаможніку вам прапануецца мноства заданняў, якія могуць стаць пачаткам вашай творчасці. Кожнае з іх — толькі зыходны пункт цікавага падарожжа ў свет мастацтва, у якім мастак — менавіта вы. Веды і вопыт, атрыманыя вамі на ўроках выяўленчага мастацтва і музыкі, абавязкова дапамогуць вам.