Геаметрыя

10 клас Просмотров: 1184
Купить
Геометрія. Навчальний посібник для 10 класу установ загальної середньої освіти з былоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2013
• Сторінок: 160
• Формат файлу: pdf

 

Шаноўныя сябры!

 

Мэта дадзенага вучэбнага дапаможніка — дапамагчы вывучыць раздзел геаметрыі, які называецца стэрэаметрыяй. У папярэдніх класах вы ў асноўным вывучалі ўласцівасці плоскіх фігур, а цяпер прыступаеце да вывучэння прасторавых фігур. У працэсе вывучэння стэрэаметрыі вы будзеце ўдасканальваць навыкі лагічнага мыслення, развіваць прасторавыя ўяўленні, уменні мысленна мадэліраваць новыя геаметрычныя фігуры і будаваць іх графічныя відарысы.

Пры вывучэнні стэрэаметрыі вы будзеце знаёміцца з новымі геаметрычнымі паняццямі і заканамернасцямі, многія з якіх на працягу стагоддзяў прымяняюцца ў вытворчасці, выкарыстоўваюцца ў архітэктуры і жывапісе. Атрыманыя веды дапамогуць вам зразумець, чаму геаметрычныя ўласцівасці выклікаюць нязменны інтарэс у мастакоў і архітэктараў. Напрыклад, тэарэтык мастацтва Ранняга Адраджэння італьянскі вучоны Лявон Баціст Альберці (1404—1472) падкрэсліваў значэнне геаметрыі ў жывапісе, а французскі архітэктар XX стагоддзя Ле Карбюзье (1887—1965) адзначаў, што навакольны свет з’яўляецца светам геаметрыі і што сваімі мастацкімі ўражаннямі чалавек абавязаны менавіта геаметрыі. Творы мастакоў эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы (1452—1519) і Альбрэхта Дзюрэра (1471—1528), велічныя збудаванні архітэктараў старажытнасці і сучаснасці пераканаўча сведчаць аб тым, што геаметрыя была і застаецца вызначальнай у пытаннях гармоніі і прыгажосці.

Для паспяховага вывучэння стэрэаметрыі ў ходзе выкладання тэарэтычнага матэрыялу прыводзяцца рашэнні задач, якія дапамогуць вам замацаваць тэарэтычныя веды, выпрацаваць навыкі прымянення гэтых ведаў на практыцы, дадуць магчымасць атрымаць кансультацыі па метадах рашэння стэрэаметрычных задач. Няхай вывучэнне стэрэаметрыі прынясе вам задавальненне і пераканае ў правільнасці слоў выдатнага французскага матэматыка і філосафа Блэза Паскаля (1623—1662), які лічыў, што «таго, хто валодае геаметрыяй, гэта навука рухае наперад настолькі далёка, што ён становіцца ўзброеным зусім новай сілай».

 

pdf.png pick_geometriya_be_10_shlikov.pdf
Дата 02.06.2017 09:58:00 Размер файла 12 MB Скачать 1

Похожие материалы (по тегу)