Гісторыя Беларусі

10 клас Просмотров: 2923
Купить
Історія Білорусі. 1917 - 1945 рр. Навчальний посібник для 10 класу установ загальної середньої освіти з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Народная асвета"
• Рік видання: 2012
• Сторінок: 182
• Формат файлу: pdf

 

Паважаныя дзесяцікласнікі!

 

Перыяд айчыннай гісторыі, які вы пачынаеце вывучаць, насычаны шматлікімі гістарьганымі падзеямі, з’явамі, працэсамі. У 1917—1945 гг. істотныя змены адбываліся ваўсіх сферах беларускага грамадства — эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай, духоўнай. Беларускі народ у гэты перыяд разам з іншымі народамі СССР будаваў сацыялістычнае грамадства, са зброяй у руках мужна абараняў сваю Айчыну ад знешніх ворагаў. Дзякуючы плённай працы і энтузіязму людзей у 1920— 1930-я гг. у БССР была створана буйная машынная вытворчасць, рэспублікай быў зроблены вялікі крок наперад у развіцці адукацыі, навукі і культуры.

Вучэбны дапаможнік «Гісторыя Беларусі, 1917—1945 гг.» пазнаёміць вас з важнейшымі падзеямі айчыннай гісторыі гэтага перыяду, дапаможа зразумець асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага грамадства, іх прычыны і наступствы. Лепшаму засваенню вучэбнага матэрыялу будуць спрыяць пытанні і заданні пасля параграфаў, заданні для ўрокаў абагульнення па раздзелах, памяткі «Як вывучаць гісторыю», храналагічная табліца «Асноўныя падзеі гісторыі Беларусі: 1917—194 5 гг.», «Слоўнік гістарычных паняццяў».

Пачынаць вывучэнне кожнага параграфа рэкамендуецца з адказаў на пытанні рубрыкі «Усяомніце», якія накіраваны на аднаўленне ў памяці ўжо вядомых гістарычных падзей. Звяртаем увагу, што для адказаў на пытанні гэтай рубрыкі спатрэбяцца веды, засвоеныя вамі на ўроках сусветнай гісторыі, грамадазнаўства, беларускай літаратуры.

Тэкст вучэбнага дапаможніка дзеліцца на асноўны (ён прадстаўлены ў параграфах) і дадатковы (да яго адносяцца рубрыкі «Гістарычная даведка», «Гэта цікава», «Гістарычны дакумент», «Дадатковы матэрыял»), Асноўныя даты і паняцці выдзелены ў тэксце параграфа асобым шрыфтам і прадстаўлены ў рубрыцы «Даты і паняцці, якія трэба ведаць», у храналагічнай табліцы і «Слоўніку гістарычных паняццяў» у канцы вучэбнага дапаможніка.

Прапанаваныя пасля кожнага параграфа пытанні і заданні дазваляюць праверыць, ці засвоены вамі вучэбны матэрыял па той ці іншай тэме. Крыніцай гістарычнай інфармацыі для адказаў на пытанні і заданні з’яўляецца не толькі тэкст параграфа, але і дадатковыя матэрыялы да яго, вытрымкі з гістарычных дакументаў, ілюстрацыі, картасхемы. Рэкамендуем звяртаць увагу на пытанні і заданні да вывучэння параграфа, тады работа з тэкстам будзе больш мэтанакіраванай.

 

pdf.png pick_istoriya_bilorusi_be_10_novik.pdf
Дата 26.05.2017 08:51:00 Размер файла 12 MB Скачать 63

Похожие материалы (по тегу)