Грамадазнаўства

10 клас Просмотров: 1674
Купить
Суспільствознавство. Навчальний посібник для 10 класу загальноосвітніх установ з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання).

• Автор:
• Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
• Рік видання: 2009
• Сторінок: 240
• Формат файлу: pdf

 

Асаблівасці пазнання грамадскага жыцця. Для таго каб быць свядомым грамадзянінам сваёй краіны, неабходна ведаць грамадства, у якім ты жывеш. Нагадаем, што грамадства — гістарычна сфарміраваная сукупнасць адносін паміж людзьмі, якія характарызуюць іх супольную жыццядзейнасць. Гэта сукупнасць адносін развіваецца з цягам часу. Пазнанне грамадскага жыцця мае шмат агульнага з пазнаннем прыроды. У працэсе пазнання чалавек назірае навакольныя з’явы, фіксуе дакладна вызначаныя факты, абагульняе і сістэматызуе іх. Для тлумачэння ўжо ўстаноўленых фактаў, мінулых падзей і прагназавання будучыні вылучаюцца розныя тэорыі. Разам з тым пазнанне грамадскага жыцця мае істотныя асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад пазнання прыроды.

Калі падчас вывучэння некаторых з’яў прыроды ўстаноўлены строгія і адназначныя законы, пад якія гэтыя з’явы падпадаюць, то мы можам быць упэўнены ў тым, што гэтыя законы (звычайна іх называюць дынамічнымі) дзейнічаюць з няўхільнай сілай. Такі, напрыклад, закон сусветнага прыцягнення. Гэты закон немагчыма парушыць або праігнараваць, ён дзейнічае цалкам незалежна ад таго, падабаецца каму-небудзь або не.

 

pdf.png pick_suspilstvoznavstvo_be_10_vishnevskiy.pdf
Дата 26.05.2017 08:39:00 Размер файла 9 MB Скачать 5

Похожие материалы (по тегу)