Грамадазнаўства
Суспільствознавство. Навчальний посібник для 9 класу загальноосвітніх установ з білоруською мовою навчання. (Білоруське видання)
- Автор: М.І.Вишневський, В.М.Гирина, С.О.Данилевич
- Видавництво: "Адукацыя і выхаванне"
- Рік видання: 2009
- Сторінок: 208
- Формат файлу: pdf
Праблема чалавека — ключавая праблема сучаснасці. Мы жывём у няпросты і вельмі цікавы час. На нашых вачах адбываюцца вялікія змены ў жыцці людзей. Яны закранаюць цэлыя краіны і народы. Імкліва ўдасканальваюцца сродкі сувязі, і мы ўжо прызвычаіліся размаўляць з чалавекам ці чытаць кнігу з бібліятэкі, якія знаходзяцца на іншым кантыненце. Значна выраслі магчымасці вытворчасці матэрыяльных даброт, задавальнення самых розных чалавечых патрэбнасцей. Разам з тым у жыцці людзей па-ранейшаму існуюць вельмі вострыя праблемы. Вялізныя рэгіёны пакутуюць ад голаду, галечы і цяжкіх хвароб, у многім звязаных з беднасцю. Некаторыя дзяржавы імкліва вырываюцца наперад у эканамічным і навукова-тэхнічным развіцці, іншыя ж застаюцца быццам на абочыне прагрэсу. Разрыў паміж «багатымі» і «беднымі» краінамі працягвае павялічвацца. У цэлым сучаснае развіццё чалавецтва крайне нараўнамернае і супярэчлівае.